Вёсачка Лыкава Магілёўскага раёна

115У дзесяці кіламетрах ад Магілёва стаіць мая вёска Лыкава. Мясціны тут маляўнічыя з гаючай крынічнай вадзіцай, з цудоўным водарам палявых кветак і меладычным гоманам лясных птушак. Калі прайсці праз лужок і заліўны бор, які так называюць з-за вясенніх павадак, то трапіш на круты бераг Дняпра — ракі братэрскай дружбы славянскіх народаў.
У дзяцінстве я часта бегаў да гэтых маляўнічых краявідаў, тым больш, што мой дзядзька быў бакен-шчыкам — запальваў ліх-тары на маяках.

Люблю сваю вёску я і зараз, хоць пакінуў яе амаль 50 гадоў таму назад. За гэты час змяніўся яе выгляд. Пайшлі з жыцця многія добрыя, працавітыя жыхары, у якіх я вучыўся сялянскай кемлівасці і мудрасці. Разбегліся хто куды сябрукі… Але, каб там што і не казалі, усё ж прыцягваюць нас сцяжынкі роднага краю. Кожны год на Радаўніцу мы збіраемся на могілках. Ушаноўваем памяць нябожчыкаў, дзелімся сваімі думкамі аб сённяшнім часе.

Успамінаем. Пра дзяцінства, пра сваіх родных, блізкіх, пра першае каханне. Якія мы былі тады сарамлівыя. І хоць я быў самым актыўным хлопцам у школьным асяроддзі, але не змог прызнацца ў сваіх пачуццях да аднакласніцы. Мае шаноўныя настаўнікі і асабліва класны кіраўнік Ніна Нікіфараўна заўважылi мае адносіны і садзілi нас разам за адну парту.

Завіруха жыцця закруціла мяне так, што апошні раз я бачыў сваю каханую на выпускным школьным вечары. Але каханне да яе, як крыж, нясу праз усе гады развітання.

Гэты настальгічны ўспа-мін-пакуту я адрасую сваім землякам, каб памяталі яны свой родны кут і даражылі радзімым краем, бераглі сваіх родзічаў і першае каханне.

Звяртаюся да моладзі, якой шчыра зычу рабіць толькі добрае, як людзям, так і акружаючаму асяроддзю. Памятайце, што на прыканцы свайго веку ўсё зробленае намі абавязковае вернецца. Каму дабром, а каму і ліхам.

Рыгор ДРУЖЫНІН,
Ганаровы ветэран Баранавіцкай гарадской
ветэранскай арганізацыі, гвардыі падпалкоўнік
у адстаўцы.

Последние новости

Агропромкомплекс

Уборочная кампания в Могилевском районе перешагнула экватор: на помощь хлеборобам прибывает техника из соседних районов

11 августа 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

В Могилевской области протестируют систему оповещения о чрезвычайных ситуациях нового поколения

11 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Трудовые рекорды уборочной: в ЗАО «Агрокомбинат «Заря» чествовали водителей-трехтысячников и комбайнеров-передовиков

11 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Опыт и молодость в авангарде уборочной: в ОАО «Могилевский ленок» поздравили очередных тысячников

11 августа 2026
Читать новость
Общество

Передвижная выставка, приуроченная к 15-летию Следственного комитета Республики Беларусь, едет в Могилевскую область

11 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 11 августа: что советуют звезды

11 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем