Вольга Малініч “ХАТЫНЬ”

76594047_large_4 ХАТЫНЬ
Не прачнецца ніколі, хто спіць
Вечным сном пад званамі Хатыні.
Толькі памяць людская крычыць,
Толькі ў сэрцы палаюць ўспаміны.

Калі-небудзь ці можна забыць
Смерць людзей, што згарэлі жывымі?
Маглі нелюдзі гэтак зрабіць
Пад скрыжалямі д’ябла крывымі.

Колькі вёсак згарэлі з людзьмі
На зямлі Беларускай, не злічыш.
Колькі гора ляжыць пад касцьмі
У магілах вайны, ці ўзвялічыш?!
Кожны трэці,
загублены ў нас,—
Праяўленне
«культуры» фашызму.
Намі знішчаны вораг
ў той час —
Гэта ўжо рыса
патрыятызму.

Трэба помніць
пра жахі вайны,
I змагацца з праявай
нацызму,
Каб убачылі краскі вясны
Нашы праўнукі
без песімізму.

Добавить комментарий