Выстава фотакарэспандэнта БелТА арганізавана ў Магілёве

Па-асабліваму святочная атмасфера панавала ў чацвер у зале кінатэатра “Чырворная  зорка”, дзе была арганізавана  выстава  здымкаў фотакарэспандэнта БелТА Алега Файніцкага “Магілёўшчына — 10 гадоў  здзяйсненняў”.

Выставка Олега Фойницкого в МогилевеВа ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел генеральны дырэктар БелТА Дзмітрый Жук, падкрэсліўшы важнасць моманту з нагоды таго, што персанальная выстава прымеркавана да 90-годдзя агенства, у якім 10 гадоў ужо працуе Алег Файніцкі.

— Работа фотакарэспандэнтаў для нас вельмі каштоўная, бо ў адрозненні  ад тэксту, здымкі перадаюць эмоцыі,  прыцягваючы ўвагу,  тым больш, што кожны журналіст — гэта творчая асоба”, — сказаў Дзмітрый Жук.

Высокі прафесіяналізм аўтара адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка. У той жа час падзякаваў кіраўніка БелТА за падтрымку ў добрых справах.

— Гэта вельмі патрэбнае мастацтва, бо кожны фотаздымак вопытнага майстра  адлюстроўвае глыбіню працэсаў, якія адбываюцца ў нашай дзяржаве. Відавочна  і выхаваўчая роля, таму што нельга застацца раўнадушным, гледзячы на само жыццё, — сказаў Валерый Малашка.

Цёплыя словы віншавання адрасавала Алегу Файніцкаму вопытнейшы прафесіянал фотакарэспандэнт Ірына Савосіна, пажадаўшы натхнення і творчага палёту.

Выставу наведала шмат людзей, у тым ліку маладых рэпарцёраў, для якіх гэта мерапрыемства стала своеасаблівым майстар-класам.

Мы таксама віншуем  былога фотакарэспандэнта нашай газеты, цяпер вопытнага прафесіянала БелТа Алега  Файніцкага з такой важнай падзеяй у яго жыцці. Жадаем новых вяршынь і цёплага сямейнага ачага.

Святлана ДЗЯДУШКА

Фота Наталлі ГРУЗД

Добавить комментарий