Школьнікі Магілёўскага раёна атрымалі на ІІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды 7 дыпломаў і 9 падзячных водгукаў

За цікаўнасць да гісторыі роднага краюРэдакцыяй  “Народнай  газеты”  праведзены рэспубліканскі конкурс «Сем цудаў Беларусі», у  якім  прынялі  актыўны  ўдзел  жыхары Магілёўскага раёна.Олімпіада

Зусім  нядаўна  прадстаўнік  рэдакцыі  ўручыў старшыні  райвыканкама  Анатолю  Дуцько дыплом  за  далучанасць  жыхароў  раёна  да  гісторыі  і  спадчыны  роднага  краю, за  зацікаўлены  ўдзел  у  інтэрактыўным галасаванні.

Паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі

Завяршыўся  ІІІ  этап  рэспубліканскай алімпіяды  па  школьных  прадметах  сярод навучэнцаў устаноў адукацыі. Школьнікі нашага раёна атрымалі 7 дыпломаў і 9 падзячных водгукаў. Чацвёра навучэнцаў будуць прадстаўляць наш раён на рэспубліканскім узроўні.  Гэта Лізавета  Міронцава,  Надзея Багдановіч (абслугоўваючая  праца),  Варвара  Башкірава (грамадазнаўства)  –  ДУА “Кадзінская  СШ”  і  Кірыл  Ларкін  (матэматыка) ДУА “Раманавіцкая СШ.

Атрымалі найменне “Народны”

З  канцэртнай  праграмай  перад  журы  і гледачамі  выступіў  калектыў  мастацкай самадзейнасці  “Вербніца”  Усходаўскага Цэнтра  культуры  і  вольнага  часу.  На  падставе  Пастановы  Міністэрства  культуры Рэспублікі  Беларусь  за  дасягнутыя  поспехі ў  развіцці  аматарскай  мастацкай  творчасці, адпаведны  мастацкі  ўзровень  і  творчыя паказчыкі,  папулярызацыю  нацыянальных культурных  традыцый,  актыўную  канцэртную  дзейнасць ансамблю  народнай  песні «Вербніца» (мастацкі  кіраўнік  Вольга  Арцюхова)    Усходаўскага  Цэнтра  культуры  і вольнага  часу прысвоена  найменне  «народны  непрафесійны  (аматарскі)  калектыў  мастацкай творчасці. Цяпер  у  раёне  налічваецца   10    народных калектываў  і  заслужаны  аматарскі  калектыў Рэспублікі Беларусь.

Алег ДЗЯТЛАЎ

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 18 октября, для всех знаков зодиака

18 октября 2026
Читать новость
Благоустройство

В Могилевском районе прошел масштабный субботник

17 октября 2026
Читать новость
Главное

В агрогородке Полыковичи прошла традиционная сельскохозяйственная ярмарка

17 октября 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

Активисты БМООСП и спасатели Могилевского РОЧС помогли пожилым людям в рамках акции «Молодежь за безопасность»

17 октября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 17 октября, для всех знаков зодиака

17 октября 2026
Читать новость
Общество

Праздник для детей и взрослых: в Сумароково появилась современная игровая площадка

16 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем