Шчырая песня салдата

Шчырая песня салдата

30001Пад такой назвай у абласной бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння паэта-франтавіка Васіля Карпечанкі, які арганізавалі супрацоўнікі аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры.
На мерапрыемства былі запрошаны мясцовыя пісьменнікі, родныя і блізкія паэта, навучэнцы і выкладчыкі школ.
Аб жыццёвым і творчым шляху Васіля Карпечанкі расказалі вядучыя. Адначасова на экране быў прадэманстраваны відэазапіс, зроблены яшчэ пры жыцці паэта. Як было адзначана, пачаткам творчай дзейнасці Васіля Карпечанкі з’яўляецца 1956 год, калі ў часопісе “Бярозка” былі апублікаваны яго вершы. А ў 1961 годзе выйшаў яго першы зборнік “Сонейка ўзыйшло”. У той час паэт працаваў у Рэчкаўскай сярэдняй школе, дзе зараз у яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка. Пазней у розныя перыяды адна за другой выходзілі яго кнігі як для дарослых, так і для дзяцей.
Асобае месца ў творчасці паэта займае ваенная тэматыка. Сам Васіль Васільевіч быў удзельнікам вайны, падчас аднаго з баёў атрымаў раненне.
3000У свой час Васіль Карпечанка працаваў у раённай газеце, якая называлася тады “За камуністычную працу”. Супрацоўнікі газеты падтрымлівалі з ім цесную сувязь, наведвалі ў Доме ветэранаў, дзе ў апошнія гады жыў паэт.
Аб сваім знаёмстве з пiсьменнiкам расказаў старшыня ГА “Магілёўскае аддзяленне Беларускага саюза пісьменнікаў” Уладзімір Дуктаў. Дарэчы, Васіль Карпечанка заўсёды прымаў актыўны ўдзел у пасяджэнні літаратурнага аб’яднання “Узлёт”, ахвотна дапамагаў маладым пачынаючым аўтарам. Яго творчасці была прысвечана адна з літаратурна-музычных гасцёўняў, якую вядзе галоўны рэдактар “Прыдняпроўскай нівы” Святлана Дзядушка. Вершы Васіля Карпечанкі напісаны з душою, яны вельмі меладычныя.
У кнізе “Толькі з табою” сабраны песні, напісаныя кампазітарамі на словы паэта. Некалькі з іх праспявалі Ала і Мікалай Яцковы, што прысутнічалі на вечарыне.
Акрамя таго, Васіль Карпечанка вядомы як сатырык, перакладчык вершаў класікаў з рускай мовы. Такія творы прагучалі падчас паказу відэафільма з удзелам самога аўтара, так і з вуснаў вядучых.
30 жніўня 2005 года паэта не стала. Але памяць аб ім жыве ў сэрцах родных, знаёмых, усіх, хто ведаў гэтага чалавека.
На вечарыне прысутнічалі дачка Вольга, якая жыве ў Магілёве, і сын Міхаіл, што прыехаў з Віцебска. З задавальненнем слухалі ўсе прысутныя аб тым, што Міхаіл працуе настаўнікам у адной з Віцебскіх школ, а размаўляе на роднай беларус-кай мове. Міхаіл Карпечанка прачытаў некалькі ўласных вершаў. У свой час ён закончыў Магілёўскі педінстытут імя А.А.Куляшова, друкаваўся ў інстытуцкай газеце. А пасля заканчэння «сее разумнае, добрае, вечнае» на Віцебшчыне. Яго дачка (унучка Васіля Карпечанкі) таксама творчая асоба. І хоць пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта не працуе на абранай спецыяльнасці, вершы піша таксама.
Арганізатары свята ўручылі сям’і Карпечанкi цудоўны букет кветак з пажаданнямі здароўя, поспехаў у творчасці і жыцці.
Адкрываючы кнігі Васіля Карпечанкі, заўсёды ўспамінаем аб гэтым цудоўным чалавеку, якога Бог надзяліў асаблівым талентам. І талент гэты ён данёс да людзей.

Алег Дзятлаў.

Последние новости

Главное

В Могилевском районе уже в шестой раз прошел международный фестиваль семейного отдыха и здорового образа жизни «Гарбата па-сваякоўску»

21 июня 2026
Читать новость
Молодежь

Как найти себя в медицине? История Анастасии Кулачковой – молодого офтальмолога из Могилевской поликлиники №11

21 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Не просто доктор: история Ольги Шевбаковой, которая в медицине нашла не только профессию, а призвание

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 21 июня, для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 20 июня, для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси вводится административная ответственность для операторов за плохую сотовую связь

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем