Квiтней, мая Беларусь!

Квiтней, мая Беларусь!

Патрэбен мір на ўсёй зямлі,
Каб дзеці ў парках і дварах,
Як птушкі шчабяталі,
Пра голад, холад, боль і страх
Не ведалі, не зналі…

Станіслаў Шушкевіч

Дзень Перамогі! Гэты дзень з’яўляецца ўвасабленнем мужнасці, патрыятызму і стойкасці нашага народа ў барацьбе з фашызмам. І хаця з тых гадоў ваеннага ліхалецця мінула ўжо шмат часу, і, на жаль, з кожным годам усё менш застаецца ўдзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны, але словы “Мы перамаглі!” разам з імі сёння з гонарам гаворым мы, удзячныя нашчадкі.

У розныя часы падымаліся на барацьбу з ворагам беларусы, баранілі сваю зямлю, свой народ. Мы, нашчадкі тых змагароў, павінны ведаць і памятаць мінулае нашай краіны, імёны тых, хто аддаў жыццё за Радзіму – Беларусь. Пісьменнік Канстанцін Сіманаў сказаў: “У тым, што краіна зноў і зноў успамінае пра подзвіг сваіх сыноў, ёсць высокая гістарычная каштоўнасць. Свет стаў бы іншым, калі б наш народ не выстаяў, не вытрымаў гэтых чатырох страшных год”.

Набліжаецца вялікае свята – Дзень Перамогі, светлае, радаснае, урачыста-журботнае, святое для кожнага чалавека. Яго сімвал – яблыневы цвет – увасабленне росквіту і поспеху суверэннай незалежнай Беларусі. Выбар такога сімвала невыпадковы. У ім і свежасць квітнеючага яблыневага саду, і чаканне шчодрага ўраджаю. Яблыневы цвет звязаны яшчэ і з вялікім маем, Вялікай Перамогай, што дазволіла сёння ўяўляць маладую Беларусь квітнеючым садам.WP_20150404_10_16_38_Pro_Вось і мы, вучні і настаўнікі ДУА “Хонаўскі НПК ДС-СШ”, вырашылі ў гонар Вялікай Перамогі пасадзіць яблыневы сад – сімвал дабрыні, мірнага жыцця, любві. Цяпер кожны класны калектыў нашай установы будзе клапаціцца, любіць, беражліва даглядаць свае дрэўцы, каб атрымаць багаты ўраджай, а, галоўнае, кожны раз, гледзячы на свае саджанцы, будуць успамінаць аб тых, каму яны абавязаны за мір на зямлі.

А.У. СЫРАМАЛОТАВА,
педагог-арганізатар ДУА “Хонаўскі НПК ДС-СШ”.

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 19 августа: кому стоит снизить нагрузку, а кому — проявить твердость характера

19 августа 2026
Читать новость
Общество

Налог на профессиональный доход: что изменилось с 1 июля 2026 года

18 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Плохо читается VIN-номер: стоит ли заказывать наклейку-дубликат или лучше пройти экспертизу?

18 августа 2026
Читать новость
Общество

Запрет на посещение лесов действует в 27 районах Беларуси

18 августа 2026
Читать новость
Образование

Что изменится в школах Беларуси с 1 сентября 2026 года: обзор основных новшеств

18 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Первый четырехтысячник в регионе! В Могилевском районе чествовали передовика уборочной кампании Сергея Мая

18 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем