Перад табою раскрываюцца краявіды кадзінскай зямлі: віднеюцца ўмела змайстраваныя кубікі – дамы, маленькія клубочкі яблыкаў хаваюцца ў зялёных лістах, нібы рознакаляровая коўдра ляжаць да гарызонту палі. Пасярэдзіне вялікага лугу раскінулася возера, па краях яно зарасло кустамі лазы, асакі, а ў цэнтры – люстэрка вады. Вакол вёскі ланцужкі лесу. Што ні крок – цікавая кветка ці казюлька; паляны, усыпаныя грыбамі; звонкія ручаі пераклікаюцца адзін з адным! Ну як не захапляцца гэтымі жывапіснымі мясцінамі бацькоўскай зямлі?
Калі я была маленькая, то вельмі любіла слухаць вершы, спяваць песні аб Радзіме, маляваць тое месца, дзе нарадзілася, дзе ўпершыню пакінула дзіцячыя сляды на пяску… Я сумую, калі знаходжуся далёка ад дома. Напэўна яшчэ таму, што ў маёй вёсцы жывуць добрыя, працавітыя, шчодрыя людзі. Такіх не знойдзеш нідзе!
Вікторыя Яршова, 5 “Б” клас,
ДУА “Кадзінская сярэдняя школа” .