М@rt.контакт-2016 – свята для города

vfhn21 сакавіка ў Магілёве стартаваў XІ Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М@rt.контакт-2016”, які будзе працягвацца тыдзень. У горад на Дняпры з’ехаліся вядомыя тэатральныя крытыкі, дзеячы культуры, журналісты і многія іншыя, каго вабіць чароўны свет тэатра.

Заснавальнікамі мерапрыемства з’яўляюцца Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, абласны драматычны тэатр.

Дырэктар абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новікаў падкрэсліў, што фестываль за апошнія гады адышоў ад выключна прафесійнага фармату. “Мы робім свята для горада”,– зазначыў ён. Арганізатары адмовіліся ад прафесійнага журы – пераможцы будуць вызначаны па выніках глядацкага галасавання.

Адкрыццё форуму прайшло ў пазітыўнай і вельмі цёплай атмасферы. Гледачоў, удзельнікаў і гасцей форуму віталі са сцэны драмтэатра міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка.

Гонар адкрыць праграму выпаў абласному тэатру лялек, які прапанаваў гледачам неверагодна эмацыйную і змрочную, на мяжы тэатра абсурду, пастаноўку “На дне” паводле аднайменнай драмы М.Горкага. У гэты ж дзень на сцэне абласнога драмтэатра была прадстаўлена камедыя “Мроі кахання, або Жаніцьба Бальзамінава” паводле п’есы А.Астроўскага ў выкананні Санкт-Пецярбургскага тэатра “Майстэрня”.

Пра самыя яскравыя падзеі форуму і яго вынікі мы раскажам нашым чытачам ў наступных нумарах газеты. Апроч пастановак, традыцыйна ладзяцца майстар-класы славутых акцёраў і рэжысёраў, штодзённыя абмеркаванні спектакляў, прэс-канферэнцыі з удзелам крытыкаў.

Вольга Семчанка.

Последние новости

К сведению граждан

Председатель Могилевского районного Совета депутатов Сергей Ерощенко проведет прямую телефонную линию 26 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
К сведению граждан

Председатель Могилевского райисполкома Дмитрий Мудрогелов проведет прямую линию 26 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 25 сентября: звезды обещают знакам зодиака день спокойствия, вдумчивости и некоторой пассивности

25 сентября 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

Безопасность — общая забота: в Могилевском районе прошел Единый день безопасности

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Новации законодательства. Что изменилось в сфере туризма в Беларуси

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Беларусь и Мальдивы подписали соглашение о взаимной отмене виз

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем