Падарунак для самых маленькіх: спектакль-казка “Не Вожык”

У маі абласны драматычны тэатр прэзентаваў новую пастаноўку для маленькіх гледачоў – спектакль “Не Вожык” паводле аднайменнай п’есы Ганны Багачовай. не ёжік_Упершыню казку ўбачылі навучэнцы Краснапольскай раённай дзяржаўнай гімназіі, затым – выхаванцы дзіцячых садкоў аграгарадка Палыкавічы і Магілёва. А праз некалькі дзён, 22 мая, адбылася прэм’ера на малой сцэне драматычнага тэатра. Яна прайшла з аншлагам – зала была поўная дзетак і іх бацькоў, якія кожны жарт сустракалі смехам, кожную песеньку – воплескамі. Гледачы шчыра апладзіравалі акцёрам: Данілу Самкнулаву, Марыі Рудаковай, Аляксандру Куляшову, Кацярыне Кондалевай, Дзмітрыю Дудкевічу, Анжаліцы Барчан.не ёжик1_Нікога не пакінула абыякавым гісторыя пра добрага, але наіўнага Вожыка, які так хацеў спадабацца сваім таварышам, што здрадзіў самому сабе. Ён змяніў свае калючкі на мяккую поўсць і ператварыўся ў недарэчнага Цуда-звера, якога не пазнала нават родная маці… Але ўрэшце-рэшт Вожык зразумеў, што ўсім адразу спадабацца немагчыма, а лепш слухаць сваё сэрца – самага надзейнага дарадцу.

«Галоўнае – заставацца самім сабой, а сапраўдным сябрам няважна, як ты выглядаеш!» – дзяліліся ўражаннямі дзеці пасля прагляду казкі.не ёжік1_Над пастаноўкай таксама працавалі начальнік вытворчых майстэрняў Ганна Якушава, мастакі Генадзь Кутовіч і Ларыса Далжанкова – гэта яны стварылі прыгожыя, яркія дэкарацыі і касцюмы. А пазітыўную музыку і песні напісаў загадчык музычнай часткі тэатра Аляксандр Баль.

Рэжысёр-пастаноўшчык Віктар Куржалаў актыўна папулярызуе свой новы спектакль праз сацыяльную сетку УКантакце, нават стварыў там адмысловую групу “НЕ ЁЖИК”, дзе можна ўбачыць відэа і фота са спектакля і рэпетыцый, прачытаць навіны і пакінуць водгук.

Між тым, у бліжэйшы час гэты спектакль змогуць убачыць выхаванцы дзіцячых садкоў і дзеці, якія праходзяць аздараўленне ў школьных і стацыянарных лагерах адпачынку вобласці.

Вольга СЕМЧАНКА,
літаратурны рэдактар абласнога драматычнага тэатра.
Фота з суполкі “НЕ ЁЖИК” УКантакце.

Последние новости

Власть

Орденом Матери награждены 239 жительниц всех областей и Минска

25 сентября 2026
Читать новость
Могилевский РОВД

Работа над ошибками: в Могилевском районе помогли трудоустроиться гражданам, состоящим на профилактических учетах

25 сентября 2026
Читать новость
К сведению граждан

Председатель Могилевского районного Совета депутатов Сергей Ерощенко проведет прямую телефонную линию 26 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
К сведению граждан

Председатель Могилевского райисполкома Дмитрий Мудрогелов проведет прямую линию 26 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 25 сентября: звезды обещают знакам зодиака день спокойствия, вдумчивости и некоторой пассивности

25 сентября 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

Безопасность — общая забота: в Могилевском районе прошел Единый день безопасности

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем