Валодаць інфармацыяй – валодаць светам

Няма раўнадушных грамадзян да той інфармацыі, якую даносяць газеты, радыё, тэлебачанне. Асаблівую ролю выконваюць журналісты рэгіянальнай прэсы, расказваючы пра людзей у самых аддаленых кутках, дасягненнях працаўнікоў, што праслаўляюць сваю родную зямлю. Менавіта з гэтых слоў пачаў сваё выступленне старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інформацыі, прысвечанай Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.IMG_5732_Губернатар падкрэсліў ключавыя пазіцыі СМІ Магілёўшчыны ў краіне, звярнуўшы ўвагу таксама на той значны факт, што Магілёўская вобласць стала першай, дзе пачало працаваць рэгіянальнае тэлебачанне – канал “Беларусь 4”.

“Магілёўшчына – радзіма Прэзідэнта, і мы заўсёды павінны імкнуцца займаць лідыруючыя пазіцыі”, – падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі.

Гаворачы аб неабходнасці падтрымкі СМІ ўладай, старшыня аблвыканкама ў той жа час станоўча адзначыў хуткую адаптацыю друкаваных выданняў ва ўмовах рыначнага гаспадарання. Як прыклад – на сённяшні дзень дваццаць з дваццаці пяці рэдакцый газет вобласці, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца райвыканкамы, з’яўляюцца самаакупнымі.IMG_5829_Віншуючы з прафесійным святам, Уладзімір Даманеўскі падзякаваў журналістам за праўдзівасць і аб’ектыўнасць, а таксама апраўданую крытыку ў адрас выканаўчай улады, заўважыўшы, што гэта дазваляе аператыўна выпраўляць недапрацоўкі на месцах.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч адзначыў аўтарытэтнасць і важную ролю ў жыццядзейнасці краіны СМІ, што не толькі нясуць інфармацыю, але і з’яўляюцца каталізатарам грамадскай думкі. Як было заўважана, вялікі попыт на інфармацыю існуе дзякуючы высокаму прафесіяналізму журналістаў і захаванай спадчыне. Назваўшы прозвішчы тых, хто пакінуў глыбокі след у журналістыцы, Андрэй Кунцэвіч пажадаў цяперашняму пакаленню новых ідэй і дасягненняў, вострага пяра.IMG_5857_

Пераможцам абласнога конкурсу – лепшым выданням і журналістам — былі ўручаны Ганаровыя граматы, грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі, кветкі.

Калектыў нашай газеты ўзнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь за аператыўнае асвятленне падзей і фактаў дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, прапаганду асноў бяспекі.

Прагучала шмат цёплых слоў. Вялікае прадстаўніцтва кіраўнікоў аблвыканкама, горада, лідэраў абласных грамадскіх арганізацый, прыгожыя канцэртныя нумары – усё гэта надало мерапрыемству асаблівую ўрачыстасць.

Святлана ДЗЯДУШКА.
Фота Алега ФАЙНІЦКАГА.

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 15 по 21 июня

15 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 14 июня, для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

С 12 по 14 июня дороги – под усиленным контролем ГАИ

13 июня 2026
Читать новость
К сведению граждан

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Наталья Тарасенко проведёт приёмы граждан и юридических лиц и прямые телефонные линии

13 июня 2026
Читать новость
Красота и здоровье

Клещи и бешенство: как избежать последствий

13 июня 2026
Читать новость
Красота и здоровье

Пандемия ушла, но это не повод жить безрассудно: какие опасности не стоит игнорировать

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем