Cупрацоўнікі Васходаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу прадставілі на суд гледачоў спектакль «Скарбніца жыцця»

_mg_9139_«Родны кут – гэта зямля, дзе ты нарадзіўся… гэта клёкат буслоў над родным дахам… матулін голас… гэта самае дарагое, дзе жыве і куды заўсёды ірвецца тваё сэрца…» – менавіта гэтымі цудоўнымі словамі, якія прагучалі пад акампанемент гармоніка, пачаўся спектакль «Скарбніца жыцця». Тэатралізаваную пастаноўку, так званае справаздачнае метадычнае мерапрыемства, прадставілі на суд гледачоў супрацоўнікі Васходаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу ў межах закрыцця Года культуры. _mg_9151_1Аб чым спектакль? Здаецца, аб жыцці звычайнай вясковай жанчыны. Анюта, галоўная і амаль адзіная гераіня, на працягу ўсяго дзеяння вядзе з сабой шчырую размову аб сваім лёсе, успамінае кожны час, радасны і некалькі сумны, згадвае тых, каго ўжо няма разам з ёй. Міжвольна яна ўцягвае ў свае разважанні ўсіх прысутных у зале, прымушаючы кожнага задумацца аб цане жыцця. Вось яна яшчэ малое дзіця, расказвае, як будавалася родная хата, як моцныя і магутныя бярвёны ўкладваліся ў зруб, бацькі крылі дах, фарбавалі, бялілі, і ва ўсім двары гучалі стук сякеры і вясёлыя мужчынскія галасы. Яна прыгадвае сваю найлепшую сяброўку Сонечку, бацьку, з якім пасадзіла маленькую галінку каля хаты, а таксама куфар, менавіта той, які стаіць пасярод сцэны… Далей – яна ўжо маладая дзяўчына. Першае каханне, Фёдар, вяселле… Час ідзе – і наша гераіня крыху старэй. Няма ўжо прыгожай Сонечкі, няма каханага Фёдара: іх вайна забрала. Сын ды навароджаныя блізняткі лепшай сяброўкі – вось што ў яе засталося. У канцы дзеяння перад намі паўстае сталая жанчына. Яе лёс няпросты, але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна па-ранейшаму любіць жыццё, сваю родную хату і вёску, стары куфар, на самым дне якога па цяперашні час ляжыць дзіцячы пасаг: россып дробных каменьчыкаў і засушаныя кветкі. Яна любіць тую самую маленькую галінку пад акном, якая за доўгія гады пераўтварылася ў вялікі і моцны дуб. «Ты – скарбніца майго жыцця», – звяртаецца жанчына да дрэва, бо яно ведае кожную яе думку, кожную мару, яно – сведка ўсіх падзей. А яшчэ Анюта ведае, што пакіне пасля сябе._mg_9154_

_mg_9155_

_mg_9161_

_mg_9164_1

_mg_9168_

 

_mg_9176_Ролю Анюты выконвала мастацкі кіраўнік Цэнтра культуры і вольнага часу Алена Шляхценка. Яна і з’яўляецца аўтарам сюжета. Збірая з іншымі супрацоўнікамі старыя рэчы ў жыхароў вёсак, рэстаўруючы, яна ўяўляла сабе, сведкамі якіх падзей яны былі, каму належалі. Бо амаль кожны прадмет мае сваю гісторыю. І трэба сказаць, што пастаноўка атрымалася неверагодна добрай. Спектакль знайшоў жывы водгук у гледачоў. У час дзеяння многія з іх нават не стрымлівалі слёз. Адлюстраваны лёс галоўнай гераіні апынуўся вельмі блізкім шмат каму з прысутных у зале. Нехта ўбачыў сябе, нехта – сваіх бацькоў, родных. А нехта задумаўся… задумаўся аб сваім жыцці. Аб тым, што з’яўляецца ў ім галоўным. Бясконцыя «брава!» гучалі пасля спектакля – самая высокая ўзнагарода для артыстаў. Добрую, цудоўную, менавіта шчырую і душэўную ігру адзначылі начальнік аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Пруднікаў і рэжысёр раённага Цэнтра культуры Зінаіда Білык, якія прысутнічалі на мерапрыемстве._mg_9187_

_mg_9193_

_mg_9195_

_mg_9201_1

_mg_9205_11Трэба адзначыць, што справаздачныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх Дамах культуры і сельскіх клубах.

Аляксандра АРЛОВА.
Фота Юліі МАРКОВІЧ.

Добавить комментарий