Улад Скамарох “Святочнае”

Імчыць святочны карагод.
Паміж Калядаў – Новы год…
Вяселле колераў, агнёў,
Дзівосных цацак, камянёў…
Ды з кожнай елкі ў гэты час
Струменіць радасцю на нас.
Смяецца шчыра Дзед Мароз,
Бо падарункаў поўны воз,
Снягурачка тут ладзіць баль,
Дастаўшы дабрыні крышталь
Са срэбра Дзеда барады,
Каб злосці, зайздрасці, бяды…
Ніколі побач не было
І свята весела гуло…
Святло дзіцячых вачанят
Пад строем лісак, зайчанят,
Герояў казачных, лясных
Абудзіць пажаданні ўслых.
Усіх са святамі, сябры!
Не будзе смутку хай пары,
Здароўя, шчасця ад шчадрот –
Здзяйснення мрой і ўсіх даброт!

Добавить комментарий