Бясплатныя экскурсіі пройдуць у Магілёве

Фота: Андрэй Лучкоў

Бясплатныя экскурсіі пройдуць у Магілёве ў межах X рэспубліканскага Фэсту экскурсаводаў.

10 красавіка (серада) – гісторык Аляксей Бацюкоў запрашае на экскурсію “Цунамі на Дубравенцы”, якая прысвечана гадавіне тэхнагеннай катастрофы, што адбылася ў Магілёве у 1942 годзе.
Пачатак: 12:00
Месца пачатку: набярэжная р. Дубравенкі ближэй да гасцініцы Магілёў.

14 красавіка (нядзеля) – Дзмітрый Карсакоў запрашае на экскурсію “Па вуліцах старога Магілёва”, падчас якой сучасныя магілеўцы змогуць даведаюцца пра побыт і звычкі магілёўцаў мінулага.
Пачатак: 11:00
Месца пачатку: пляцоўка ля Музея этнаграфіі (вул. Першамайская, 8).

14 красавіка (нядзеля) – гісторык Аляксандра Буракова запрашае ў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей на экспазіцыю “Мы навсегда для всех “Афганцы”, якая прысвечана вайне ў Аўганістане і памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Магілёўшчыны.
Пачатак: 15:00
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава (пл. Славы, 1).

14 красавіка (нядзеля) – Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В.Масленікава запрашае на экскурсію “Удзячны сын Айчыны”, якая праводзіцца па Карціннай галерыі народнага мастака Рэспублікі Беларусь Паўла Васільевіча Масленікава.
Пачатак: 16:00
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава (вул. Міронава, 33).

15 красавіка (панядзелак) – экскурсавод Алег Дзьячкоў запрашае на экскурсію “Трыкатаж і галошы ў садзе Максіма Горкага”, падчас якой вы пройдзеце па цікавых мясцінах гістарычнага цэнтра Магілёва і пачуеце цікавыя аб’явы са старонак старых гарадскіх газет.
Пачатак: 18:00
Месца пачатку: парк імя М. Горкага.

17 красавіка (серада) – экскурсавод Таццяна Скрыцкая пазнаёміць вас з гісторыяй Магілёва падчас экскурсіі “Город на Днепре”.
Пачатак: 18:30
Месца пачатку: пл. Славы.

Увага! Частка экскурсій патрабуе рэгістрацыі на сайце: https://festguides.by/program.

Добавить комментарий


Wordpress Social Share Plugin powered by Ultimatelysocial