Да 30-годдзя УНС: разам абмяркоўваем, разам прымаем рашэнні і разам нясём адказнасць за лёс краіны

Да 30-годдзя УНС: разам абмяркоўваем, разам прымаем рашэнні і разам нясём адказнасць за лёс краіны

У гісторыі кожнай краіны ёсць падзеі, якія становяцца яе сімвалам і аплотам. Для Беларусі такой падзеяй з’яўляецца Усебеларускі народны сход. Сёлета мы адзначаем яго 30-годдзе – важны юбілей, які дае нагоду ўспомніць пройдзены шлях і ацаніць значэнне гэтага ўнікальнага органа народаўладдзя.

Першы Сход адбыўся 19-20 кастрычніка 1996 года па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Тады, у складаны для краіны час, у Дварцы спорту сабраліся 4 740 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў – рэкордная лічба за ўсю гісторыю форуму. З таго часу гэта пляцоўка стала адным з найважнейшых інстытутаў грамадска-палітычнага жыцця. Што робіць яе па-сапраўднаму асаблівай? Гэта не проста палітычны форум – гэта прамы дыялог паміж уладай і грамадствам, дзе голас кожнага можа быць пачуты.

На працягу гэтых трох дзесяцігоддзяў фармат Сходу трансфармаваўся. Калі ў 1996 годзе ўдзельнічалі амаль 5 тысяч чалавек, то пазней колькасць дэлегатаў складала каля 2,5 тысячы, а пасля надання Сходу канстытуцыйнага статусу ў 2022 годзе яна была замацавана на ўзроўні 1200 чалавек.

Сёння сярод дэлегатаў – прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці.

У цэнтры ўвагі Сходаў заўсёды была эканоміка і паўсядзённыя клопаты людзей. Асаблівая ўвага надаецца стратэгічнаму планаванню. У рэзалюцыях вызначаюцца асноўныя напрамкі руху Беларусі да пастаўленых мэт, а канкрэтныя механізмы іх дасягнення раскрываюцца ў праграмах сацыяльнаэканамічнага развіцця. Гэта значыць, што абмеркаванне не застаецца толькі тэарэтычным – яно ператвараецца ў рэальныя планы дзеянняў.

Прэзідэнт падкрэсліваў, што грамадзяне асабліва востра адчуваюць, што павінны быць разам, павінны быць адзінымі, каб захаваць незалежную беларускую дзяржаву. І гэтая думка праходзіць у якасці асноўнай праз усю гісторыю Схода.

Трыццаць гадоў – гэта тэрмін, дастатковы, каб убачыць вынікі. Усебеларускі народны сход даказаў сваю жыццяздольнасць. Ён ператварыўся ў дзейсны механізм, які дазваляе не толькі чуць галасы людзей з усіх рэгіёнаў краіны, але і прымаць узважаныя, абгрунтаваныя рашэнні, якія адказваюць на галоўнае пытанне: што будзе з кожным з нас заўтра і паслязаўтра?

Такі падыход – гэта выяўленне самай сутнасці нашага грамадства: мы разам абмяркоўваем, разам прымаем рашэнні і разам нясём адказнасць за лёс краіны. І менавіта ў гэтым адзінстве – наша сіла і наша будучыня.

Марына БАЧКАРОВА.

Последние новости

Главное

Оберег от Главы государства: многодетной семье Зубковых из Половинного Лога вручили «Бацькаву кашулю»

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Могилевском районе прошел выездной обучающий семинар по охране труда на объектах ЖКХ

25 сентября 2026
Читать новость
Могилевский РОВД

От превентивного надзора до ответственности за насилие: в Могилевском РОВД состоялся выездной суд

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вам звонят из Фонда соцзащиты»: как обманывают доверчивых людей

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Контроль финансовых операций в игорном бизнесе: ИМНС по Могилевской области разъясняет требования Закона № 165-З

25 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

С 1 октября в Беларуси начинает действовать запрет на лов рыбы на зимовальных ямах

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем