Выйшла ў свет паэма “Марыйка” Алеся Казекі

.inddУ аснову яе пакладзены падзеі, што адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў жыцці маці аўтара — Марыі Восіпаўны, якая цудам засталася жыць, не дайшоўшы некалькі крокаў да той вёскі, дзе карнікі расстралялі і спалілі людзей.

Тыя жудасныя падзеі ў паэме перадаюцца праз лёс вясковай дзяўчыны Марыйкі, якая прайшла праз пекла, пераадолела страшныя пакуты і ў малітве да Бога ўзнеслася над злосцю і нянавісцю, не страціўшы веру і надзею ў светлую будучыню.

Яркія трапныя вобразы, добрая беларуская мова, эмацыянальны ўздым, які захоплівае чытача, — усе гэта з’яўляецца сведчаннем таленту аўтара, таго, што мы называем Божым дарам.

Безумоўна, твор гэты — значная падзея на небасхіле сучаснай беларускай літаратуры.

…“Ойча наш!
І на сэрцы цяплее.
І малітва мацнее ў душы,
І заранак жыцця палымнее,
І зліваюцца ў Слове надзеі:
Божа, Людзі Твая зберажы!” —
так заканчваецца паэма, сцвярджаючы радасць жыцця і вечнасць сусвету.

Пажадаем жа аўтару далейшай плённай працы і здзяйснення ўсіх светлых мараў.

Добавить комментарий