Любі і ведай родны край!

Любі і ведай родны край!

У гэтым навучальным годзе нам, вучням шостых класаў Кадзінскай школы, даручылі падрыхтаваць гульню па станцыях “Любі і ведай родны край”. А гэта вельмі адказная справа. Па-першае, трэба было цікава прыняць вучняў другога класа ў акцябраты, каб гэта свята запомнілася ім назаўсёды. Па-другое, мы павінны былі праверыць веды нашых малодшых сяброў і расказаць нешта новае, захапляльнае пра наш родны край.
Работа закіпела. Прыдумвалі, малявалі, інсцэніравалі, а самае галоўнае – доўга-доўга рэпеціравалі. Дамой прыходзілі позна вечарам!99-2
І вось настаў дзень сапраўднага свята! Пасля ўрачыстага адкрыцця гульні шэсць атрадаў акцябрат адправіліся ў вандраванне па станцыях.
“Этнаграфічная”. Знаходзілася станцыя ў музеі, тут вучні другога класа не толькі называлі прылады працы беларусаў, але і паказвалі, як імі карыстацца. А яшчэ спрабавалі скласці прыказкі, прыгатаваць нацыянальныя стравы. На развітанне шасцікласнікі пачаставалі кожнага смачнымі беларускімі дранікамі.
“Патрыятычная”. У нас атрымаўся цікавы дыялог з маленькімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Мы гаварылі пра нашу любімую Беларусь. Акцябраты расказвалі пра герб, сцяг нашай краіны, адказвалі на шматлікія пытанні, добра спявалі гімн.
“Экалагічная”. Займальныя гульні на гэтай станцыі “Адгадай дрэва па лістку”, “Цудоўная крыжаванка”, “Лясныя жыхары” вельмі спадабаліся акцябратам.
“Тэатральная”. Маленькіх вучняў чакала сустрэча з героямі казкі “Каток – залаты лабок”. Потым дзеці называлі казачныя рэчы з чароўнага куфра. А як абысціся на станцыі “Тэатральнай” без творчасці? Праявіць свае здольнасці можна было ў конкурсе пантамімы.
“Песенная”. Другакласнікам прапанавалі адгадаць мелодыі песень, распазнаць галасы звяроў і птушак. Гэтыя заданні не з лёгкіх! Асабліва цяжка дзецям было спяваць, пагэтаму мы вырашылі развучыць новыя песні з акцябратамі. А потым усе разам з важатымі ўдзельнічалі ў вясёлым карагодзе “Я, ты, ён, яна”.
“Спартыўная” – самая любімая станцыя (так гаварылі другакласнікі!).
Тут праяўлялі акцябраты хуткасць і спрыт, сяброўства і ўзаемадапамогу. Паказалі добрую падрыхтаванасць ва ўсіх эстафетах. Калі збіралі кеглі-грыбы, то ведалі, якія з іх можна ўжываць у ежу, бо не кожны грыб можна класці ў кошык! Разам хутка пераадольвалі ўсе перашкоды.
Падарожжа па станцыях “Любі і ведай родны край” спадабалася і дзецям, і дарослым (на свяце прысутнічалі бацькі, настаўнікі). Мы былі шчаслівы, што ў нас усё атрымалася. Нам вельмі прыемна было бачыць, што да гульні сур’ёзна рыхтаваліся не толькі мы, але і нашы малодшыя сябры. З гонарам можна сказаць, што нам вырастае сапраўдная замена.

Дар’я Хатамцова,  Арцём Зянькевіч,  Марыя Лапіцкая,
Герман Парэцкі, піянеры 6 класа Кадзінскай
сярэдняй школы.

Последние новости

Общество

В Минске пройдет масштабный Контртеррористический форум

1 октября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 1 октября, для всех знаков зодиака

1 октября 2026
Читать новость
Главное

Лучших педагогов Могилевского района чествовали на торжественном мероприятии ко Дню учителя

30 сентября 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

Знак ЕАС и пожарная безопасность: как правильно выбрать отделочные материалы для дома

30 сентября 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

Профилактика ложных срабатываний системы пожарной автоматики – ответственность руководителей субъектов хозяйствования

30 сентября 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

«Молодежь за безопасность»: в Могилевском районе стартует масштабная профилактическая акция МЧС

30 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем