Пра вайну мне расказала кніга… Сумесны праект газеты і дэпутата парламента

Шмат часу прайшло з той пары, як закончылася Вялікая Айчынная вайна. Ужо зусім мала засталося сведак тых жудасных падзей, але жыве памяць. Мужнасць, гераізм, самаадданасць, гатоўнасць аддаць жыццё за Радзіму – гэта не проста словы і разуменні для многіх пакаленняў, якія выхоўваюцца на прыкладах высокага патрыятызму. Прозвішчы загінуўшых герояў – на помніках і абелісках, подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю.

Аб гэтым шмат расказваецца ў дакументальных і мастацкіх фільмах, вершах, песнях, апавяданнях.

Пазнаваўчай крыніцай была і застаецца кніга.

Напярэдадні знамянальнай для ўсіх даты – 75-годдзя Вялікай Перамогі – мы прапануем вам, нашы паважаныя чытачы, напісаць, якая кніга пра вайну выклікала ў вас самыя вялікія ўражанні.

Ідэю праекта падказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, якая расказала пра сваё першае асэнсаванне Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння ж, на старонках газеты, пра свае ўражанні ад прачытанага пра вайну расказваюць педагогі і вучні Кадзінскай сярэдняй школы, а таксама жыхары аграгарадка Кадзіна.

Лісты свае вы можаце даслаць на адрас рэдакцыі (г. Магілёў, вул. Першамайская, 40) альбо на электронную пошту pniva@tut.by.

З павагай да ўсіх, Святлана Дзядушка


У Васіля Быкава ёсць шмат цікавых твораў. У асноўным у іх раскрываецца трагедыя герояў, якія апынуліся ў пекле Другой сусветнай вайны. Але для мяне самай кранальнай стала аповесць «Альпійская балада». Гэта гісторыя пра каханне беларуса Івана і італьянкі Джуліі, двух зняволеных, якія ўцяклі з гітлераўскага канцлагера. Паміж галоўнымі героямі ўзнікае гарачае і моцнае пачуццё, якое дае ім сілы для барацьбы супраць фашыстаў і выжывання.

Кніга была напісана даўно, але і праз гады мала каго пакідае абыякавым. Прачытайце! Я ўпэўнена, аповесць спадабаецца людзям рознага ўзросту!

Вольга Быстрова, гароднінавод ААТ «Фірма «Кадзіна»


Раман Івана Пятровіча Шамякіна «Вазьму твой боль»… Кніга, якая ў свой час не пакінула раўнадушным ніводнага беларуса. Калі яна была надрукавана – а гэта ішоў 1980 год, – жывыя былі шматлікія ветэраны Вялікай Айчыннай, а таксама тыя, хто жыў у тыле ворага: старыя, малыя, жанчыны. Гэта кніга яшчэ раз нагадала пра жудасныя гады жыцця на часова акупаванай Беларусі. Не пакінула яна раўнадушнай і мяне. Раман гэты – своеасаблівы заклік да людзей берагчы мір, каб ніколі на зямлі больш не разгараліся войны.

М. С. Сцефаненка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Кадзінская СШ»


«Хатынскую аповесць» Алеся Адамовіча я прачытаў у падлеткавым узросце. Гэта кніга пакінула такое ўражанне, якое засталося на многія гады. Калі чытаў аповесць, здаецца, адчуў усім сэрцам той невыносны боль, які перажыў галоўны герой Флёра ў час карніцкіх аперацый.

А потым у Кадзінскую школу, я тады вучыўся ў дзявятым класе, прывезлі знакаміты фільм «Ідзі і глядзі», у аснову сюжэта якога пакладзена «Хатынская аповесць». І мне прыйшлося яшчэ раз нанава перажыць трагедыю беларусаў. Памяць пра вайну павінна жыць! Дзякуючы такім кнігам нашы дзеці змогуць уявіць, што адбывалася ў тыя страшныя гады.

С. М. Врукала, майстар жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастку «Кадзіна»


Калі гаварыць пра Вялікую Айчынную вайну, то нельга не сказаць пра пісьменніка, які сам там быў. Васіль Быкаў. Яго творы называюць «кнігамі праўды пра вайну», яны маюць высокі маральны сэнс.

У 1982 годзе пабачыла свет аповесць Васіля Быкава «Знак бяды». Гэты твор мяне вельмі ўразіў, бо пісьменнік змог паказаць жахі і сутнасць вайны праз рэальнае жыццё двух простых сялян. Я прадставіў, што на месцы Сцепаніды і Петрака маглі б апынуцца мае родныя бацька і маці. Мужнасць, бясстрашнасць, непакорлівасць беларускага народа ў кнігах Быкава вызываюць захапленне! Шкада, што творы гэтага таленавітага пісьменніка так мала чытаюць сёння.

Л. А. Камароў, настаўнік вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе», кіраўнік фізічнага выхавання ДУА «Кадзінская СШ»


Вялікая Айчынная вайна – падзея, якая пакінула незагойную рану ў сэрцы народа, маіх суайчыннікаў, родзічаў. Творы ваеннай тэматыкі мне падабаецца чытаць больш усяго. У 8 класе я пазнаёмілася з аповесцю В. Быкава «Жураўліны крык». Па сённяшні дзень падрабязна памятаю яе змест…

Восень 1941-га. Шасцёра салдат на чале са старшыной Карпенкам павінны на суткі перакрыць дарогу… Героі гэтага твора – сумленныя, справядлівыя, мужныя людзі, гатовыя аддаць жыццё за сваю Радзіму.

Дзякуючы такім салдатам мы сёння жывем, ходзім у школу і марым пра будучыню.

Марыя Лапіцкая, вучаніца 11 класа ДУА «Кадзінская СШ»


Кніга, якую я трымаю ў руках, з нашай хатняй паліцы. Гэта памятны падарунак маёй маці, зроблены рэдакцыяй «Піянер Беларусі» як члену-карэспандэнту газеты да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты зборнік апавяданняў мая матуля атрымала ў 10 гадоў. Сёння мне 10. Гэта наша агульная першая кніга на беларус-кай мове. У рэдакцыю газеты «Піянер Беларусі» адразу пасля вайны звярнуліся школьнікі адной з беларускіх школ, якія прапанавалі напісаць калектыўную кнігу пра ўдзел дзяцей нашай краіны ў Вялікай Айчыннай вайне. Так з’явіўся зборнік апавяданняў «Ніколі не забудзем».

Перагортваючы старонку за старонкай, я не мог без слёз знаёміцца з новай гісторыяй. А ці змог бы я? Як бы я? Дзякуючы гэтай кнізе мы становімся больш адказнымі за свае паводзіны, справы і ўчынкі.

Арсеній Петрусёў, вучань 4 «А» класа ДУА «Кадзінская СШ»


Хутка мы будзем адзначаць 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Маё першае асэнсаванне Вялікай Айчыннай вайны звязана з трылогіяй Івана Сяркова «Мы з Санькам…», у якую ўвайшлі тры аповесці – «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы – хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам – артылерысты». Менавіта праз прыгоды двух вясковых хлопцаў, Івана Сырцова і Санькі Макавея, нам, вучням пачатковых классаў Махаўскай сярэдняй школы, адкрывалася страшная праўда вайны. Амаль кожны дзень мы заставаліся пасля ўрокаў, і наша настаўніца Вольга Ягораўна Грундан нам чытала, а мы слухалі і перажывалі за галоўных герояў, якія жылі і раслі наперакор вайне.

Н. Э. Тарасенка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь


«Воўчую зграю» Васіля Быкава я ўпершыню прачытала ў гадоў дванаццаць, вырашыла перачытаць яе напярэдадні Дня Перамогі. Вельмі моцная кніга пра чалавечыя перажыванні, кніга, прасякнутая вайной.

Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук ратуе нованароджанае дзіця, маці якога загінула. Ён чалавек, які цаной свайго жыцця абараняе слабых у гэтай незабыўнай трагедыі савецкага народа – Вялікай Айчыннай вайне. Немцы, нібы злобныя ваўкі, упарта ідуць па пятах, вось-вось заб’юць, вось-вось схопяць. І няхай гэты твор не пра сучаснага замежнага супергероя, а пра нашага Чалавека з вялікім сэрцам, яго хочацца чытать і перачытваць!

А. В. Бельчанка, выконваючы абавязкі старшыні Кадзінскага сельвыканкама


Няма на Беларусі ніводнай сям’і, якую б не кранула вайна. Гэты боль яшчэ доўга застанецца незагойнай ранай на сэрцы кожнага беларуса. Пра перажытае нам, вучням Радамльскай сярэдняй школы Чавускага раёна, расказвалі педагогі-ветэраны Уладзімір Іфанавіч Філіпенка і Павел Несцеравіч Ксяндзоў. А потым адбылася сустрэча з творамі Васіля Быкава. Аповесць «Абеліск» надоўга запала ў сэрца. Хлопцы, мае аднагодкі, не пабаяліся за сваё жыццё (каб толькі самім паўдзельнічаць у барацьбе з ворагам), яны не падумалі пра наступствы. А іх настаўнік Алесь Іванавіч Мароз свядома пайшоў на смерць, спадзеючыся выратаваць сваіх вучняў. І хоць ён не ваяваў на фронце, не біў фашыстаў разам з партызанамі, але Алесь Іванавіч вучыў сваіх выхаванцаў любіць Радзіму, заставацца чалавекам у любых абставінах.

Т. В. Гаспадарова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Кадзінская СШ»


Чытаючы творы Васіля Быкава, яшчэ ў школе я звярнула ўвагу на тое, як пісьменнік праўдзіва паказвае сваіх герояў, якія апынуліся перад цяжкім выбарам: зберагчы сабе жыццё ці памерці, выратаваўшы сваіх сяброў.

Сярод любімых твораў – аповесць «Сотнікаў», героі якой павінны зрабіць выбар. Кожны плаціць сваю цану за прынятае рашэнне.

Нехта сказаў: «Не так важна быць Чалавекам, намнога важней Чалавекам памерці». Я згодна з гэтым выказваннем. Сотнікаў памірае дзеля жыцця на зямлі.

А ці кожны чалавек згодзен сёння на такі выбар? Адказ, на мой погляд, трэба шукаць у сваім сэрцы.

І. Л. Храпавіцкая, спецыяліст першай катэгорыі Кадзінскага сельвыканкама

 

Читайте также:

Анатолий Исаченко: в генетическом коде белорусского народа заложены единство и согласие

В генетическом коде белорусского народа заложены единство и согласие. Такое мнение выразил председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко во время праздничного

нет комментариев

В Могилевской области пройдет горячая линия во вопросам торгового обслуживания

Могилевский облисполком 26 сентября проведет тематическую горячую линии по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области с 9.00 до 13.00

нет комментариев

В агроэкоусадьбе «Лесной двор» прошел диалог о туризме: перспективы развития обсудили участники инвестиционного форума

17 сентября в живописной агроэкоусадьбе «Лесной двор» Могилевского района в рамках VII инвестиционного форума «Могилевский район – территория возможностей» прошла

нет комментариев

Инвестиционный форум в Могилевском районе. Участники обсудили бизнес-проекты

Инвестиционный форум «Могилевский район – территория возможностей» уже давно доказал, что это мероприятие – не только бренд района, но и

нет комментариев

Александр Лукашенко призывает больше не молчать о “тяжелом следе” польской власти на белорусских землях

Надо рассказывать, прервав годы молчания, о том, какой тяжелый след оставила польская власть на белорусских землях, оторванных от Советской республики.

нет комментариев

Александр Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

Ученые, педагоги, журналисты и эксперты должны действовать в рамках единой стратегии формирования исторической памяти. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко

нет комментариев

Сад Зинаиды Данилькиной из агрогородка Кадино насчитывает сотни сортов роз

Представьте: сотни роз, распустившихся в вихре разноцветия, и женщина, которая не мыслит жизни без своего хобби – выращивания цветов. Сад

нет комментариев

Александр Магилин 34 года работает в ЗАО «Серволюкс Агро»: остаюсь верен своему делу

Александр МАГИЛИН, 14 сентября отметивший 60-летний юбилей, – человек труда с большой буквы. Родился в Шкловском районе, там же отучился

нет комментариев

Начальник ДРСУ № 128 проведет прямую линию 18 сентября

18 сентября в период времени с 10.00 до 12.00 на базе Дорожного ремонтно-строительного управления № 128 горячую телефонную линию будет

нет комментариев

Центр соцобслуживания в Могилевском районе проведет прямые линии. Даты и номера телефонов

Могилевский районный центр социального обслуживания населения проведет прямые телефонные линии, в рамках которых на вопросы, относящиеся к компетенции МРЦСОН, ответят:

нет комментариев

Добавить комментарий


YouTube
Instagram
Telegram
VK
VK
OK
Tiktok