Зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенню Міжнароднага года лясоў

Аб гэтым паведамілі ў Мінлясгасе. Галіновае Міністэрства ўзгадніла гэты дакумент з усімі зацікаўленымі ведамствамі.

Па рашэнню Генеральнай Асамблеі ААН гэты год аб’яўлены Міжнародным годам лясоў. Мэта такога рашэння, прынятага яшчэ ў снежні 2006 года, — падтрымаць намаганні па ажыццяўленню ўстойлівага лесакарыстання ва ўсім свеце. Рэалізацыя плана мерапрыемстваў па правядзенню ў 2011 годзе ў Беларусі Міжнароднага года лясоў будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню лясных багаццяў, умацаванню аўтарытэту краіны на міжнародным узроўні.

У Беларусі будуць праведзены шматлікія мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў урада, кіраўнікоў Міністэрства лясной гаспадаркі, навуковых і адукацыйных устаноў, грамадскіх экалагічных і маладзёжных арганізацый. Гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць абмеркаваць шляхі вырашэння найбольш вострых праблем, з якімі сутыкаюцца работнікі лясной галіны.

Планам мерапрыемстваў прадугледжана весці на працягу года тлумачальную работу сярод насельніцтва, школьнікаў і навучэнскай моладзі па паводзінах у лесе ў час адпачынку і паходу выхаднога дня, прадухіленню лясных пажараў, захаванню біяразнастайнасці.

Последние новости

К сведению граждан

Заместитель председателя Могилевского райисполкома – начальник управления по сельскому хозяйству и продовольствию Андрей Карпеченко проведет прямую телефонную линия

16 октября 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

Безопасность в каждый дом: спасатели Могилевского РОЧС провели рейды в жилом секторе

16 октября 2026
Читать новость
Могилевский РОВД

Оперативно-профилактическое специальное комплексное мероприятие «Арсенал» пройдет с 19 по 23 октября в Беларуси: что нужно знать владельцам оружия

16 октября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 16 октября, для всех знаков зодиака

16 октября 2026
Читать новость
Общество

На базе Белорусско-Российского университета состоялся брифинг УВД Могилевского облисполкома по вопросам кибербезопасности

15 октября 2026
Читать новость
Главное

Душа Могилевского района: в ДШИ имени Л.Л. Иванова чествовали работников культуры

15 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем