Фільм пра Машэку

кинолентаКожны чалавек, каб ўсвядоміць сваё месца ў жыцці, самавызначыцца, павінен адказаць на пытанне: хто ён і адкуль. Неабходна ведаць свае карані, гісторыю сваёй сям’і, свайго народу і, канешне, гісторыю роднага горада. Наконт таго, калі і як узнік Магілёў, адкуль пайшла назва горада, існуе некалькі версій. Самая вядомая і прыгожая з іх – старажытная легенда пра разбойніка Машэку.
У старадаўнія часы на месцы сённяшняга Магілёва быў бяскрайні лес. Недалёка ад лесу стаяла вёска, родам з якой і быў герой легенды Машэка. З дзяцінства ён вылучаўся сваёй незвычайнай сілай: адной рукой мог вырваць велізарны дуб з каранямі. У юнацтве Машэка моцна закахаўся ў самую прыгожую дзяўчыну ў вёсцы, але яна аддала перавагу князю.
З таго моманту Машэка раззлаваўся на ўвесь свет, сышоў жыць у самы гушчар лесу і стаў разбойнікам. Забіў ён шмат людзей, навёў жах на ўсю акругу. Але аднойчы сустрэў сваю каханую і старыя пачуцці зноў напоўнілі яго сэрца. Машэка даручыўся жанчыне, а яна забіла яго ў сне.
З тых часоў месца, дзе пахавалі Машэку, сталі зваць «Магілай Льва». А гару, засыпаную касцьмі ахвяр Машэкі, назвалі Машакоўскай. Сёння на месцы гэтый гары знаходзіцца мікрараён Юбілейны.
У нашы дні легенда пра Машэку атрымлівае новае жыццё. Па ёй Сяргей Кавалёў напісаў п’есу, якая колькі год ставілася на сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра, але ў апошнія гады, нажаль, чамусьці знікла з яго рэпертуару.
А ў жніўні рэжысёр Вячаслаў Сікора пачне здымаць фільм аб жыцці Машэкі. «Сцэнарый фільма пісаў Сяргей Кавалёў «Ён добра ведае гісторыю, старажытныя абрады» — зазначыў субяседнік. — Сцэнарый вельмі падобны на п’есу, але я вырашыў дадаць яшчэ некалькі разгорнытых сцэн, якія ў п’есе паказваюцца мімаходзь. Гэта – дзяцінства Машэкі і Любавы, а таксама Купальская ноч і некаторыя іншыя. Здымаць фільм мы пачнем напрыканцы жніўня з апошняй сцэны, дзе Машэка дазваляе Любаве забіць сябе. І будзем рухацца з канца ў пачатак. Таксама асобнае пытанне – дзяцінства герояў. Мяркую, што на іх ролі возьмем кагосьці з навучэнцаў нашай кінашколы».

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 21 апреля, для всех знаков Зодиака

21 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Уникальный белорусский биочип для аллергодиагностики проходит регистрационные испытания

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Более 200 артефактов представили на выставке «Мой Дагестан» в Могилеве

20 апреля 2026
Читать новость
Спорт

«Днепр» не удержал победу над жодинскими торпедовцами в чемпионате Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

В Житковичском районе в водоеме обнаружили тело женщины

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

В Могилеве девушка ежедневно обкрадывала подопечного-пенсионера через мобильное приложение

20 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем