Гараць агні ў Купальскую ноч

Гараць агні ў Купальскую ноч

Івана Купала — самае таямнічае і рамантычнае, агорнутае мноствам легенд і містычных гісторый свята. Менавіта ў гэты дзень, па павер’ях нашых продкаў, ведзьмы ўладкоўвалі шабаш, русалкі спрабавалі зацягнуць сваіх ахвяр пад рачныя карчакі, а ў лесе падцікоўвалі лясуны. Як і тысячу гадоў назад, юнакі і дзяўчаты плялі вянкі, загадвалі жаданні, скакалі праз вогнішча, купаліся пад месяцам і, вядома ж, шукалі загадкавую папараць-кветку.
У ноч з 6 на 7 ліпеня святочныя мерапрыемствы, арганізаваныя ўстановамі культуры, прайшлі ў многіх вёсках нашага раёна. Нават пераменлівае і часам дажджлівае надвор’е не астудзіла запал аматараў самадзейнай творчасці і яшчэ больш умацавала іх жаданне пагрэцца каля купальскага вогнішча.
Галоўную гераіню свята — Купалінку — з надыходам цемры сустракалі ў аграгарадку Ўсход. На адкрытай пляцоўцы перад сельскім домам культуры разгарнулася тэатралізаванае прадстаўленне, у якім распавядалася аб даўніх традыцыях святкавання Купалля. Разам з Купалінкай самадзейныя артысты спявалі абрадавыя песні, ладзілі гульні і конкурсы. Не абыйшлося ў той дзень і без каверз нячыстай сілы — вядзьмаркі, якая паспрабавала сапсаваць ўсім настрой. І як заўсёды, перамагчы ліхадзейку героям свята дапамаглі гледачы, якія з задавальненнем прынялі ўдзел ва ўсіх конкурсах і гульнях.
Святочны настрой жыхарам і гасцям аграгарадка задаваў жаночы вакальны ансамбль «Вербніца». Ну і, вядома ж, не абыйшлося ў гэту ноч без яркага купальскага вогнішча.
***
Жыхароў в д.Нікіцінічы на святкаванне Івана Купалы паклікалі самадзейныя артысты, якія на ўпрыгожанай кветкамі і лентамі павозцы з музыкай і песнямі праехаліся па сялу. Перад мясцовым домам культуры і стары, і малы вадзілі з Янам, Купалінкай, вадзянікамі і лясунамі карагоды, танчылі і спявалі. Асаблівы каларыт святу надало выступленне народнага ансамбля народнай песні «Беларусачка».
***
Народныя абрады і фальклорныя традыцыі былі пакладзены ў аснову гулянняў у Палыкавічах. Удзельнікі свята з задавальненнем карагодзілі, спускалі на ваду вянкі, шукалі таямнічую папараць-кветку, пускаліся ў скокі і спявалі.
Увогуле ноч на Івана Купала стала адным масавым гуляннем для ўсіх жыхароў нашага раёна.

Алеся СІДАРЭНКА.
Фота Алега ДЗЯТЛАВА.

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 14 июня, для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

С 12 по 14 июня дороги – под усиленным контролем ГАИ

13 июня 2026
Читать новость
К сведению граждан

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Наталья Тарасенко проведёт приёмы граждан и юридических лиц и прямые телефонные линии

13 июня 2026
Читать новость
Красота и здоровье

Клещи и бешенство: как избежать последствий

13 июня 2026
Читать новость
Красота и здоровье

Пандемия ушла, но это не повод жить безрассудно: какие опасности не стоит игнорировать

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Как бороться с любителями свалок: рассказывает Главный государственный санитарный врач Могилева и Могилевского района Вячеслав Гурский

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем