У імя любові да Радзімы

У імя любові  да  Радзімы

Штогод, 3 ліпеня, у нашай краіне адзначаецца вялікае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое з’яўляецца сімвалам непераможнасці нашага народа, мужнасці, патрыятызму і беззапаветнай любові да Радзімы.
Сёлета споўнілася 70 гадоў з таго часу, як пачалася Вялікая Айчынная вайна і 67 – з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
За такі перыяд многае можа забыцца, але незагойнай ранай вайна застаецца ў сэрцах ветэранаў, якім пашчасціла выжыць і праз гады пранесці сцяг Перамогі.
Памятаюць аб гэтым і нашчадкі, ушаноўваюць тых, хто падараваў свабоду і мірнае неба, робяць усё магчымае, каб вораг болей ніколі не ступіў на зямлю сінявокай нашай Беларусі.
Напярэдадні і ў дзень свята прайшлі шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя муж-насці і гераізму абаронцаў Айчыны. Самыя ж вялікія падзеі разгарнуліся ў суботу, 2 ліпеня, на Буйніцкім полі, дзе адбылося тэатралізаванае прадстаўленне з элементамі бою, прысвечанае 70-годдзю абароны горада Магілёва.
Шмат людзей сабралася паглядзець на відовішча, таксама былі прадстаўнікі нашага раёна на чале са старшынёй Магілёўскага райвыканкама Д.Д.Гобаравым.
У той вечар, на дзіва, нават перастаў ліць дождж, які псаваў настрой цэлы дзень. Цуд гэта ці не, але, як бачна, нават надвор’е схілілася перад памяццю герояў.
Назаўтра, 3 ліпеня, кветкі да Памятнага знака на Буйніцкім полі ўсклала дэлегацыя Магілёўскага раёна, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Д.Д.Гобараў. Прысутнічалі намеснікі старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, жыхары раёна.
Д.Д.Гобараў павіншаваў усіх з вялікім святам, пажадаў, каб подзвіг бацькоў і дзедаў ніколі не быў забыты пакаленнямі і служыў прыкладам самаадданасці, стойкасці, гераізму шмат гадоў у імя любові да Радзімы і яе працвітання.

Святлана ДЗЯДУШКА.
Фота Алега ДЗЯТЛАВА.

Последние новости

Могилевский РОЧС

Безопасность — общая забота: в Могилевском районе прошел Единый день безопасности

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Новации законодательства. Что изменилось в сфере туризма в Беларуси

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Беларусь и Мальдивы подписали соглашение о взаимной отмене виз

24 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклад помощника по Могилевской области Котковец 

24 сентября 2026
Читать новость
Могилевский РОВД

Единый день безопасности: Могилевский РОВД напоминает правила поведения на железной дороге

24 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 24 сентября: кого из знаков зодиака ждут сюрпризы, а кому лучше не спорить с судьбой

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем