А ў нашым двары

А ў нашым двары

У кожнага чалавека, незалежна ад таго, у якім месцы ён жыве, ёсць любімы куточак. І часцей за ўсё – гэта двор.

У Кадзінскай школе ў рамках акцыі “Мой двор – мой клопат” прайшло свята “Квітней, мой двор!”. Для правядзення святочнага мерапрыемства быў абраны двор храма Святога велікамучаніка і цаліцеля Панцелеімана. І не толькі таму, што гэта вельмі прыгожы двор, а і таму, што ў яго добраўпарадкаванні прымаў ўдзел атрад “Эрыка”. Мы, удзельнікі атрада, саджалі кветкі, дэкаратыўна афармлялі клумбы, даглядалі іх, сачылі за парадкам і прыгажосцю ўсяго двара.

Цікавым і змястоўным атрымалася свята. Яно нагадвала дзіцячую гульню, а разам з тым было вельмі пазнавальным. Дзеці пачатковай школы пад кіраўніцтвам валанцёраў адправіліся ў захапляльнае падарожжа па станцыях: “Кветкі – сонцавы дзеткі”, “Дрэва – мой сябар”, “Праваслаўныя святы”.

На першай станцыі дзеці атрымлівалі звесткі аб тым, як лепш аформіць клумбу ў сваім двары, як зрабіць нашу зямлю яшчэ прыгажэйшай.

Трэба было чуць і бачыць, з якім захапленнем вучні выбіралі выяву дрэва для свайго двара і з якой адказнасцю тлумачылі, чаму менавіта гэта дрэва яны пасадзяць.

Станцыя “Праваслаўныя святы” размяшчалася ў храме. Там дзяцей сустракаў айцец Васілій, які правёў цікавую экскурсію, дзе расказаў пра будову храма, пра іконы. Сваім аповедам ён закрануў душу кожнага ўдзельніка мерапрыемства.

Нам, членам атрада “Эрыка”, было даручана спланаваць работу гэтай станцыі, падрыхтаваць заданні. Трэба сказаць, што нас здзівілі веды вучняў пачатковых класаў аб праваслаўных святах. Вельмі прыемна было слухаць іх адказы на пытанні. Асабліва спадабаўся дзецям цудадзейны куфар, з якога адзін за другім з’яўляліся чароўныя прадметы, сімвалы пэўнага свята.

Па выніках гульні пераможцы атрымалі падарункі. Вучні пачактовых класаў з захапленнем выказваліся аб праведзеным свяце.

Лічым, што падрыхтоўка і правядзенне такіх свят вучыць працаваць ў калектыве, рашаць разам цяжкія пытанні, выхоўваць беражлівыя адно-сіны да навакольнага асяроддзя, актывізуе дзейнасць рабят па добраўпарадкаванню населеных пунктаў, фарміруе чуйныя адносіны да прыгажосці. Рыхтуючыся да свята, мы памяталі аб тым, што свет дзяцінства не павінен быць змрочным. А ўпрыгожвае яго радасць, кветкі і вясёлая гульня! Так хочацца, каб наш родны куток быў прыгожым і ўтульным!

Вікторыя Кульгаўчук,
вучаніца 9”А” класа
Кадзінскай СШ,
член атрада “Эрыка”.

Последние новости

Благоустройство

Обкос травы – не право, а обязанность: что нужно знать землепользователям

23 июля 2026
Читать новость
Люди района

«Память, которую нельзя забыть»: Тамара Парецкая из Недашево-1 отметила 90-летний юбилей

23 июля 2026
Читать новость
Общество

Более 164 тыс. рублей ущерба государству и госорганизациям возместили в Могилевской области

23 июля 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

От полей до жилых домов: Могилевский РОЧС о комплексном подходе к профилактике

23 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 23 июля, для всех знаков Зодиака

23 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Могилевского района: Почему стоит сказать «НЕТ» наркотикам?

22 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем