Нам — 80!

(Працяг. Пачатак ў №№ 44, 45, 47, 58, 59, 86).
1965-1968 гады. Раённую газету “За камуністычную працу” узначальвае А.К.Аляксеенка. Выданне моцна палітазавана. Друкуецца шмат матэрыялаў пад рубрыкай “Насустрач 50-годдзю Савецкай улады”, абмяркоўваюцца міжнародныя падзеі. У гэтыя гады на старонках выдання праходзіць вялікая колькасць публікацый аб Пленумах ЦК КПСС, таксама трывала ўсталёўваецца рубрыка “Насустрач ХХІІІ з’езду КПСС”, з’яўляецца інфармацыя аб устанаўленні Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі, а далей журналісты пішуць аб тых людзях, якія ўзнагароджваюцца гэтым ордэнам.

БелТА дасылае матэрыялы аб важнейшых падзеях, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі. Абмяркоўваюцца не толькі рашэнні КПСС, але і, да прыкладу, падзенне фунта стэрлінгаў за мяжой.

У 1968 годзе цэлыя палосы газеты прысвечаны 100-годдзю з Дня нараджэння У.І.Леніна, у той жа час перад партыйнымі лідэрамі пастаўлена задача: “Раённую газету – у кожны дом”.

І ўсё ж, асноўная тэма на старонках выдання – гэта праца вяскоўцаў. Рэгулярна з’яўляюцца матэрыялы пад рубрыкай “Спаборніцтва за дастойную сустрэчу 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі”. Увага надаецца вопыту перадавікоў. Да прыкладу, старшыня калгаса “Герой працы” Ф.Ліпкін расказвае аб звяне бульбаводаў, якое дасягнула высокіх рэзультатаў у вырошчванні гэтай культуры. Вопытам таксама дзеляцца механізатары, жывёлаводы, селекцыянеры і г.д. Тут жа — інфармацыя аб працаўніках, узнагароджаных кіраўніцтвам краіны.
Акрамя таго, публікуюцца матэрыялы спецыялістаў аб вырошчванні сельскагаспадарчых культур (асаблівая ўвага надаецца грэчцы). Шмат інфармацыі аб племянной рабоце, друкуюцца розныя меркаванні аб шляхах выхаду гаспадарак на рэнтабельнасць.

Разам з тым газета расказвае аб усім лепшым і перадавым у розных галінах народнай гаспадаркі, таксама друкуецца праграма тэлебачання (тады адна тэлепраграма).

Па-ранейшаму выходзяць тэматычныя старонкі: “Народны кантроль” і “Шэршань”, але, што характэрна, радзей, чым у папярэднія гады.
Яшчэ адна асаблівасць – павелічэнне колькасці фотаздымкаў майстра гэтай справы Стальяна Трацэўскага. На жаль, якасць газетнай паперы не дазваляла ў поўным аб’ёме паказаць прафесіяналізм фотакарэспандэнта, бо здымкі былі чорныя і адбіваліся на другой старонцы газеты.
У 1968 годзе тыраж раёнкі павялічаны ў тры разы і склаў больш шасці тысяч экзэмпляраў, гэта сведчыла аб тым, што задача, пастаўленая кіраўніцтвам раёна, выконвалася.

Падрыхтавала Святлана ДЗЯДУШКА.
(Працяг будзе).

Последние новости

Агропромкомплекс

Уборочная кампания в Могилевском районе перешагнула экватор: на помощь хлеборобам прибывает техника из соседних районов

11 августа 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

В Могилевской области протестируют систему оповещения о чрезвычайных ситуациях нового поколения

11 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Трудовые рекорды уборочной: в ЗАО «Агрокомбинат «Заря» чествовали водителей-трехтысячников и комбайнеров-передовиков

11 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Опыт и молодость в авангарде уборочной: в ОАО «Могилевский ленок» поздравили очередных тысячников

11 августа 2026
Читать новость
Общество

Передвижная выставка, приуроченная к 15-летию Следственного комитета Республики Беларусь, едет в Могилевскую область

11 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 11 августа: что советуют звезды

11 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем