“Букет здароўя”

Клуб юных журналістаў

На вясенніх канікулах у нашай школе працаваў аздараўленчы лагер “Дружба”, кожны дзень якога быў незвычайны, таму што мы самі рыхтавалі і праводзілі мерапрыемствы.

Вельмі цікава прайшоў конкурс “Букет здароўя”. З вялікім задавальненнем мы спаборнічалі ў спартыўных конкурсах, гулялі з баскетбольнымі мячыкамі, скакалкамі… А яшчэ правялі экскурсію па вёсцы Княжыцы і шмат даведаліся пра яе гісторыю і знакамітых людзей.
Заключным мерапрыемствам стаў святочны канцэрт “Да новых сустрэч, лагер”, удзельнікамі якога былі ўсе вучні. На ўрачыстай лінейцы начальнік лагера С.А.Баранава па-дзякавала нам за актыўнасць, уручыла граматы і падарункі.

Анастасія УЛІЦЁНАК,
вучаніца 6 класа Княжыцкай СШ.

Добавить комментарий