Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла…

Мы, вучні 9 “А” класа Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна, вельмі любім сваю родную мову, спрабуем размаўляць на ёй і ў школе, і дома. Падабаецца нам выступаць з літаратурна- музычнымі кампазіцыямі, спектаклямі, у якіх гучаць пяшчотныя беларускія словы, спрабуем складаць і свае вершы.

Мовай сваёй ганаруся
Гучна, магутна, ласкава, яскрава
Гучыць беларуская мова дзяржавы.
Пахне чаборам мова радзімая,
Звонкая, шчырая, усімі любімая.
Красуйся, жыві і квітней, Беларусь!
Мовай сваёй я заўжды ганаруся!
Станіслаў Петрусёў.

“Слаўся, зямлі нашай светлае імя!”
На прасторах спадчыны мілай,
Нашай з табой і нашых бацькоў,
Размаўляць па-беларуску
Кожны з нас заўсёды гатоў.
І так радасна ўсім, так прыемна,
Што мова жыве, не забыта нікім,
“Слаўся, зямлі нашай светлае імя”, —
Разам спяваем родны нам Гімн.
Анастасія Янішэўская.

Хай гучаць беларускія словы
Беларуская мова цудоўная!..
Колькі ў ёй цеплыні і пяшчоты!
Нібы матулечка родная,
У сэрцы сыноў і дачок ты.
Мілагучная, прыгожая, вольная,
Вобразная, шчырая, свабодная,
Яркая і непаўторная,
Адзіная мова народная!
Хай гучаць беларускія словы
У нашых з табою размовах,
З тэлеэкранаў і кніг,
У песнях тваіх і маіх.
Аляксандра Кашырына.

Последние новости

Молодежь

Как найти себя в медицине? История Анастасии Кулачковой – молодого офтальмолога из Могилевской поликлиники №11

21 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Не просто доктор: история Ольги Шевбаковой, которая в медицине нашла не только профессию, а призвание

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 21 июня, для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 20 июня, для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси вводится административная ответственность для операторов за плохую сотовую связь

19 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

«Через искусство — к миру и взаимопониманию». Чем удивлял гостей IX «Славянский базар в Витебске»

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем