На конкурс «Моя подружка»

Мая сябровачка — малеча
Аднойчы, атрымаўшы «пару»,
Я ціха плакала ў кутку.
I раптам адчуваю:нехта
Мяне трымае за руку.
Гляджу: маленькая дзяўчынка.
Ну першакласніца, мабыць.
Чаго ёй ад мяне патрэбна?
Адной мне хочацца пабыць.
«Чаго ты?» — у дзіця пытаю,
Сціраю вільгаць з-пад вачэй.
» А ты чаго?» — яна ў адказ мне.
3-пад носа слёз цячэ ручэй.
Малое сінімі вачыма
Глядзіць, міргае на мяне.
Ад жалю скрывіліся вусны.
Ну, як жа адштурхнеш яе!
Мне смешна стала, я кажу ёй:
«Ну хопіць гора гараваць!
Трымай цукерку і не «хлюпай»,
Лепш будзем разам сябраваць».
3 тае пары, куды б ні йшла я,
Мая сябровачка за мной.
Як цень, ях хвосцік, як рап’іна.
Ну што рабіць ты будзеш з ёй!
Мяне сяброўка паважала,
Я для яе — аўтарытэт.
На нейкі конкурс акварэллю
Намалявала мой партрэт.
3 таго партрэта рагатала ўся школа…
Было мора слёз…
А да мяне дайшло ў той момант,
Што сябраваць трэба ўсур’ёз.
Не цацка нашае сяброўства.
Назваўся сябрам — будзь такім.
За сябра трэба пазмагацца.
I не «здаваць» яго другім!
Сталее і расце малеча.
Як хутка-хутка час ідзе!
А я ўпэўнена: сяброўка
У жыцці мяне не падвядзе!

Марыя Дамарад,
8 клас «Дасовіцкі
навучальна-педагагічны
комплекс дзіцячы
сад-базавая школа».

Последние новости

Общество

Семья Фурмановых из Буйничей получила «Бацькаву кашулю»  

16 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 16 августа: время для порядка в документах, разумного консерватизма и работы над репутацией

16 августа 2026
Читать новость
Общество

Быт солдат, оружие и служебные собаки: подростки Могилевского района побывали в войсковой части 6713

15 августа 2026
Читать новость
Культура

Народны ансамбль «Вербніца» з Магілёўшчыны заваяваў I месца на конкурсе «Спас — усяму час»

15 августа 2026
Читать новость
Общество

Областные соревнования бригад скорой помощи пройдут в Могилеве

15 августа 2026
Читать новость
Общество

Несовершеннолетний на микроавтобусе врезался в ограждение в Бресте

15 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем