Юнакам і дзяўчатам Магілёўскага раёна ўручылі першы і галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Юнакам і дзяўчатам Магілёўскага раёна ўручылі першы і галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

_MG_0002У рамках рэспубліканскай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі», прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у зале пасяджэнняў райвыканкама 19 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў юнакам і дзяўчатам — навучэнцам школ раёна.

Выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця атрымалі першыя і галоўныя дакументы ў сваім жыцці.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня Магілёўскага райвыканкама Д.Д.Гобараў, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама А.Б.Заблоцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л.В.Алекса, начальнік аддзела па справах моладзі А.М.Купцова, старшыня райсавета ветэранаў А.Я.Цароў, начальнік аддзела па грамадзянству і міграцыі Магілёўскага РАУС П.А.Пушкароў, выконваючы абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА «БРСМ» А.У.Строганаў, старшыня Магілёўскага раённага Савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя » I. А. Сапожнікава.

45657Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь. На відэаслайдах фрагменты гістарычных месцаў і краявідаў роднай краіны.
Віншуючы са значнай падзеяй у жыцці, старшыня Магілёўскага райвыканкама Д.Д.Гобараў адзначыў, што атрымліваючы пашпарт, маладыя людзі становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны з усімі прапісанымі ў Канстытуцыі правамі і абавязкамі. Разам з тым перад моладдзю адкрыты ўсе магчымасці: атрымліваць адукацыю, дасягаць пастаўленай мэты, жыць і пра-цаваць на карысць грамадства.

I вось наступіў самы ўрачысты хвалюючы момант — уручэнне пашпартоў. Лепшыя вучні школ раёна атрымалі першы галоўны дакумент з пажаданнямі і надалей заставацца актывістамі ў грамадскім жыцці і добра вучыцца.

Ад імя ўсіх школьнікаў вучаніца I ДУА «Княжыцкая сярэдняя школа» Марыя Гарбаценка запэўніла прысутных, што заўсёды моладзь будзе цаніць слаўныя традыцыі нашчадкаў, вучыцца на лепшых прыкладах бацькоў і дзядоў. Яна падзякавала кіраўніцтва райвыканкама за клопат і падтрымку, што дазваляе навучэнцкай моладзі развіваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці._MG_0061

_MG_0015_MG_0029_MG_0100_MG_0037_MG_0108У гэты дзень у зале сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў, ветэраны, моладзь, самыя юныя жыхары раёна. Захоўваючы добрыя традыцыі прыёму ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, адбылося ўрачыстае павязванне піянерскіх гальштукаў.

Таксама ў гэты дзень адбылася яшчэ адна значная падзея — прадстаўнікі школ раёна былі прыняты ў рады ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Значкі і членскія білеты ім уручылі выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА «БРСМ’ Арцём Строганаў і старшыня раённага Савета ветэранаў А. Я. Цароў.

Начальнік адцзела па справах моладзі А.М.Купцова ўзнагародзіла пераможцаў раённага маладзёжнага праекта «Я з кнігай адкрываю свет!», які быў прысвечаны Году кнігі.

У час мерапрыемства для прысутных прагучалі песні ў выкананні вядомых у раёне салістаў Паліны Бадзеевай і Андрэя Рахманько.

Алег ДЗЯТЛАЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Молодежь

Как найти себя в медицине? История Анастасии Кулачковой – молодого офтальмолога из Могилевской поликлиники №11

21 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Не просто доктор: история Ольги Шевбаковой, которая в медицине нашла не только профессию, а призвание

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 21 июня, для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 20 июня, для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси вводится административная ответственность для операторов за плохую сотовую связь

19 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

«Через искусство — к миру и взаимопониманию». Чем удивлял гостей IX «Славянский базар в Витебске»

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем