Газета «Бабруйскае жыццё» сёння адзначае 95-годдзе

Газета «Бабруйскае жыццё» сёння адзначае 95-годдзе. Увесь гэты час выданне бесперапынна расказвае жыхарам і гасцям раёна пра падзеі рэгіёна і краіны.

загружено«Наша галоўнае дасягненне ў тым, што, нягледзячы на існаванне ў горадзе пяці ці шасці газет, «Бабруйскае жыццё» не толькі захавала, але і павялічыла сваю аўдыторыю. А гэта значыць, што людзі давяраюць нашай інфармацыі, — расказвае Аляксандр Казак, галоўны рэдактар выдання. — А яшчэ мы змаглі захаваць традыцыі сваіх папярэднікаў. Так, штомесяц мы выдаём літаратурную старонку «Вясна», якую пачаў выпускаць Міхась Лынькоў — адзін з першых нашых рэдактараў».

За час існавання газета нямала зрабіла для раёна. Так, дзякуючы размешчаным тут публікацыям Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прысвоена імя вядомага ў першай палове ХХ стагоддзя хірурга Уладзіміра Марзона, а гарадской бібліятэцы № 4 — імя пісьменніка Барыса Мікуліча.

«Думаю, пацвярджэнне таго, што мы патрэбны чытачам, — іх лісты, якіх у рэдакцыю прыходзіць нямала, — працягвае суразмоўца. — Цяпер, праўда, канверты дасылаюць рэдка, затое шэраг паведамленняў пакідаюць на нашым сайце. Мы нават зрабілі спецыяльную рубрыку «Думкі онлайн».

Сёння супрацоўнікаў газеты чакае многа віншаванняў, а заўтра яны зноў возьмуцца за падрыхтоўку новых цікавых матэрыялаў.

«Рэспубліка»

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 18 октября, для всех знаков зодиака

18 октября 2026
Читать новость
Благоустройство

В Могилевском районе прошел масштабный субботник

17 октября 2026
Читать новость
Главное

В агрогородке Полыковичи прошла традиционная сельскохозяйственная ярмарка

17 октября 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

Активисты БМООСП и спасатели Могилевского РОЧС помогли пожилым людям в рамках акции «Молодежь за безопасность»

17 октября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 17 октября, для всех знаков зодиака

17 октября 2026
Читать новость
Общество

Праздник для детей и взрослых: в Сумароково появилась современная игровая площадка

16 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем