Газета «Бабруйскае жыццё» сёння адзначае 95-годдзе. Увесь гэты час выданне бесперапынна расказвае жыхарам і гасцям раёна пра падзеі рэгіёна і краіны.
За час існавання газета нямала зрабіла для раёна. Так, дзякуючы размешчаным тут публікацыям Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прысвоена імя вядомага ў першай палове ХХ стагоддзя хірурга Уладзіміра Марзона, а гарадской бібліятэцы № 4 — імя пісьменніка Барыса Мікуліча.
“Думаю, пацвярджэнне таго, што мы патрэбны чытачам, — іх лісты, якіх у рэдакцыю прыходзіць нямала, — працягвае суразмоўца. — Цяпер, праўда, канверты дасылаюць рэдка, затое шэраг паведамленняў пакідаюць на нашым сайце. Мы нават зрабілі спецыяльную рубрыку «Думкі онлайн».
Сёння супрацоўнікаў газеты чакае многа віншаванняў, а заўтра яны зноў возьмуцца за падрыхтоўку новых цікавых матэрыялаў.