Патрэбен мір на ўсёй зямлі,
Каб дзеці ў парках і дварах,
Як птушкі шчабяталі,
Пра голад, холад, боль і страх
Не ведалі, не зналі…
Станіслаў Шушкевіч
Дзень Перамогі! Гэты дзень з’яўляецца ўвасабленнем мужнасці, патрыятызму і стойкасці нашага народа ў барацьбе з фашызмам. І хаця з тых гадоў ваеннага ліхалецця мінула ўжо шмат часу, і, на жаль, з кожным годам усё менш застаецца ўдзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны, але словы “Мы перамаглі!” разам з імі сёння з гонарам гаворым мы, удзячныя нашчадкі.
У розныя часы падымаліся на барацьбу з ворагам беларусы, баранілі сваю зямлю, свой народ. Мы, нашчадкі тых змагароў, павінны ведаць і памятаць мінулае нашай краіны, імёны тых, хто аддаў жыццё за Радзіму – Беларусь. Пісьменнік Канстанцін Сіманаў сказаў: “У тым, што краіна зноў і зноў успамінае пра подзвіг сваіх сыноў, ёсць высокая гістарычная каштоўнасць. Свет стаў бы іншым, калі б наш народ не выстаяў, не вытрымаў гэтых чатырох страшных год”.
Набліжаецца вялікае свята – Дзень Перамогі, светлае, радаснае, урачыста-журботнае, святое для кожнага чалавека. Яго сімвал – яблыневы цвет – увасабленне росквіту і поспеху суверэннай незалежнай Беларусі. Выбар такога сімвала невыпадковы. У ім і свежасць квітнеючага яблыневага саду, і чаканне шчодрага ўраджаю. Яблыневы цвет звязаны яшчэ і з вялікім маем, Вялікай Перамогай, што дазволіла сёння ўяўляць маладую Беларусь квітнеючым садам.
А.У. СЫРАМАЛОТАВА,
педагог-арганізатар ДУА “Хонаўскі НПК ДС-СШ”.