Я помсціла за ўсіх забітых…

Гэта было ў яркі сонечны дзень 15 верасня 1943 г. Жыхары в.Гараны спяшаліся ўбраць ураджай і захаваць яго ад немцаў. Людзі радасна прыслухоўваліся да кананады, якая грымела на ўсходзе: гэта быў голас савецкіх гармат. Набліжалася доўгачаканае вызваленне.

I раптам пачуўся грукат аўтамашын.

— Немцы! Ратуйцеся! — панеслася па дварах.

Але ратавацца было позна. Фашысты ў момант акружылі вёску і пачалі дзікую расправу.

Яны сагналі ўсіх у адзін натоўп. Пачалі падпальваць гумны з хлебам, нашы родныя хацінкі. Загрымелі першыя стрэлы, палілася першая кроў…1364882757_13_page_4_image_0002Дзесяткі маіх землякоў і зямлячак ужо мёртвымі вачыма глядзелі ў блакітнае вераснёўскае неба. Дайшла чарга і да маёй сям’і. Чатыры немцы ўварваліся ў наш дом, выгналі ўсіх на вуліцу. Майго брата Уладзіміра забілі на маіх вачах. Яму было 18 гадоў. Паміраючы, ён сказаў: «Бывай, родная беларуская зямля. Смерць гадам!».

Надыходзіў апошні, самы страшны акт трагедыі. Застаўшыхся ў жывых людзей склалі ў кучу, як дровы ў скірду, і пачалі страляць у яе з кулямётаў, аўтаматаў, пісталетаў. 3-пад гэтага складзенага з чалавечых цел кургана цяклі ручаі крыві… У ліку гэтых ахвяр была і я. Ляжала я побач з маці і братам Мішам. Маці была ўжо мёртвая, і я адчувала, як халадзела яе цела. Міша быў паранены ў шчаку. Ён толькі ціха стагнаў: «Сястрычка…» Яго голас заціхаў, слабеў, а хутка і зусім заціх.

А нямецкія звяругі тым часам пацяшаліся стралянінай па безабаронных людзях. Яны прывезлі некалькі вазоў саломы, накінулі яе на нас, запалілі. Пад пакрыццём дыма выпаўзла я з вялікай брацкай магілы. Адпаўзла ў бок…

Паводле кнігі «Памяць».

Последние новости

Главное

В Могилевском районе уже в шестой раз прошел международный фестиваль семейного отдыха и здорового образа жизни «Гарбата па-сваякоўску»

21 июня 2026
Читать новость
Молодежь

Как найти себя в медицине? История Анастасии Кулачковой – молодого офтальмолога из Могилевской поликлиники №11

21 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Не просто доктор: история Ольги Шевбаковой, которая в медицине нашла не только профессию, а призвание

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 21 июня, для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 20 июня, для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси вводится административная ответственность для операторов за плохую сотовую связь

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем