3 успамінаў Фёдара Міхайлавіча Іванова, былога сакратара Магілёўскага падпольнага абкома ЛКСМБ

000300_10282…Вясной 1942 г. партызанскі рух на Магілёўшчыне пашыраўся. Пашыраліся і рады камсамольцаў. Звыш 200 юных партызан і партызанак, якія асабліва вызначыліся ў баях, падпольны райком прыняў у члены ЛКСМБ. Да лета 1944 г. у партызанскіх атрадах і палках Магілёўскага раёна налічвалася 560 камсамольцаў. 20 чалавек за гэты час былі прыняты ў Камуністычную партыю.

Камсамольцы добра праяўлялі сябе ў барацьбе з ворагам. Асабліва актыўна прымалі ўдзел у барацьбе юнакі і дзяўчаты вёсак Гарадзішча, Семукачы, Хонава, Вендараж, Дабрасневічы і інш. Яны распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, вялі разведку, падбіралі надзейных людзей для партызанскіх атрадаў.

Падпольная арганізацыя в.Каменкі пад кіраўніцтвам Канстанціна Яшкова актыўна дзейнічала ўжо з восені 1941 г.

Камсамольцы і моладзь вёсак Гарадзішча і Семукачы (кіраўнік Т.Цмыкаў) чатыры разы разбуралі мост праз Друць, выводзілі са строю чыгунку. Вялікую разведвацельную работу праводзілі Жэня Слёзкіна, Лена Абложная і яе муж Сямён.

У ліпені 1942 г. камсамолец Аляксандр Зарыцкі пусціў пад адхон першы варожы поезд, а ўсяго ён знішчыў 15 цягнікоў, 20 аўтамашын. Аляксандр узнагароджаны ордэнам Леніна.

240 партызан-камсамольцаў Магілёўскага раёна пусцілі пад адхон каля 50 варожых эшалонаў, знішчылі 5 танкаў і бронемашын, звыш 150 аўтамашын, дабылі дзесяткі «языкоў». Камсамольцы Жукаў і Караўка з 61-га партызанскага атрада ў гонар 25-годдзя УЛКСМ знішчылі варожы эшалон з тэхнікай і жывой сілай.

На жаль, яны гераічна загінулі пры выкананні задання…

«За камуністычную працу». 18 жніўня 1988.

Последние новости

Могилевский РОВД

Отвечает участковый инспектор милиции: Штраф за …цветок?

15 июня 2026
Читать новость
Общество

Автопарки в Беларуси в январе-мае пополнились 349 автобусами, троллейбусами и электробусами

15 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Житель Жодино выманил деньги у 16 студентов под предлогом написания им курсовых и дипломов

15 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Лампада с огнями святынь и «васильковое» созвездие. Чем удивлял гостей V «Славянский базар»

15 июня 2026
Читать новость
Происшествия

В Могилевской области спасатели извлекли из реки Сож тело мужчины

15 июня 2026
Читать новость
Культура

Танцевальная увертюра, цирковое шоу, рок-хиты. Каким будет 35-й «Славянский базар в Витебске»

15 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем