“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай”

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай”

Па ініцыятыве ЮНЕСКА 21 лютага штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Беларусі да гэтай даты прымяркоўваюцца канцэрты, грамадскія акцыі і іншыя цікавыя мерапрыемствы, у тым ліку традыцыйная агульнанацыянальная дыктоўка. У Магілёве яна праходзіла ўжо ў дзявяты раз і ладзілася Палацам культуры вобласці сумесна з Магілёўскай гарадской арганізацыяй “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, пры падтрымцы бібліятэчнага каледжа імя А.С.Пушкіна. IMG_6295_Для дыктоўкі быў абраны ўрывак з аповесці Міхася Зарэцкага “Кветка пажоўклая”. Зачытвала тэкст настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Ганна Бандарэнка. Прысутныя – а іх налічвалася каля 150 чалавек – старанна занатоўвалі кожнае слоўца. Тут былі гараджане ўсіх узростаў, ад пажылых людзей да дзяцей і моладзі. Арганізатары паабяцалі, што кожная праца будзе праверана і ацэнена па 10-бальнай сістэме, і ўдзельнікі змогуць праз два тыдні даведацца пра свае вынікі на старонцы Таварыства беларускай мовы ў інтэрнэце.

Па завяршэнні дыктанта удзельнікаў мерапрыемства чакаў святочны канцэрт, падрыхтаваны артыстамі Палаца культуры вобласці і прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, які прысутнічаў на мерапрыемстве, падзякаваў Таварыству беларускай мовы за плённую працу і зазначыў, што ў рамках Года культуры пашырэнне выкарыстання роднай мовы з’яўляецца найважнейшай задачай для органаў улады, устаноў культуры і грамадскіх арганізацый. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі,” – працытаваў прадстаўнік улады словы славутага класіка Францішка Багушэвіча.

Тэкст і фота Вольгі СЕМЧАНКА.

Последние новости

Общество

Безопасность на дорогах: в Могилевском районе ГАИ проводит рейды среди пешеходов и велосипедистов

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Комфортно ли еще купаться? Гидрологи рассказали о температуре воды в реках и озерах

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Запрет на посещение лесов действует в 28 районах Беларуси

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Почему можно утонуть даже на мелководье? Судебно-медицинский эксперт — о скрытых опасностях воды

10 августа 2026
Читать новость
Экономика

Золотовалютные резервы Беларуси увеличились на $39,7 млн за месяц

10 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Китай представил новую геологическую карту Луны

10 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем