Пад знакам культуры

Пад знакам культуры

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова,
з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.

 Францыск Скарына.

Культура краіны цесна звязана з кнігай і бібліятэкай. У бібліятэках назапашваецца, захоўваецца і перадаецца культурна-гістарычная спадчына. 

Бібліятэкі сёння ператвараюцца ў краязнаўчыя бібліятэчна-інфармацыйныя цэнтры. Бібліятэкі камп’ютэрызаваны, ёсць доступ да сеткі Інтэрнэт, а, такім чынам, цяпер можна атрымаць любую патрэбную інфармацыю.5Сёння, у Год культуры, перад сельскімі бібліятэкамі стаіць задача як мага шырэй прадставіць жыхарам раёна разнастайнасць нацыянальнай культуры Беларусі, гістарычную спадчыну і асаблівасці культурных традыцый Магілёўшчыны, прыцягнуць шырокую грамадскасць да ўдзелу ў культурным жыцці вёскі.

Цыклы мерапрыемстваў будуць накіраваны на павышэнне культуры здаровага ладу жыцця, побыту і чалавечых зносін, на выхаванне патрыятычнай самасвядомасці грамадзян, папулярызацыю беларускай мовы і культуры.

пварвепрп
Іван Шамякін      Іван Мележ     Максім Багдановіч

На працягу года будуць дзейнічаць бібліятэчныя выстаўкі: “Мир через культуру”, “Далучэнне да культурых здабыткаў Беларусі”, “Очаг культуры негасимый”, “Беларусь – край культурный”, “Под знаком культуры”, “Беларусь – источник вдохновения”, “Библиотека – территория культуры”. Будуць арганізаваны: сямейныя чытанні “Семейному чтению – наше почтение”, вечары сямейнага адпачынку “Всей семьёй в библиотеку”, “Моя семья”, гадзіны сямейных нарад “Слагаемые семейного счастья”, “Дружная семья – надёжная опора“, урокі міласэрнасці “Милосердие не слово, а поступок”, гадзіны здароўя “Мы выбираем здоровье”, гутаркі-перасцярогі “Правда и мифы о наркотиках”, “Дым, уносящий здоровье”, “ВИЧ/СПИД: цифры и факты свидетельствуют”.Папулярызацыя роднай мовы будзе ажыццяўляцца праз гадзіны беларускай мовы “Падарожжа па краіне роднай мовы”, літаратурна-этнаграфічныя калейдаскопы “Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску”, урокі пазнання “Каб слова роднае жыло …”, беларусазнаўчыя гульні, конкурсы: “Размаўляем па-беларуску”, “Лепшы знаўца беларускай мовы”.

У Тыдзень беларускага пісьменства пройдуць цыклы: літаратурных кампазіцый, гадзін беларусазнаўства, гістарычных гадзін, віктарын “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова”, “Мысліцелі і асветнікі Беларусі”, “Духоўная спадчына беларусаў”, “Зоркі Белай Русі”.

IMG_5929Комплекс мерапрыемстваў, прысвечаны патрыятычнаму выхаванню: патрыятычныя гадзіны, завочныя вандроўкі: “Закон, па якому жыве краіна”, “Галоўныя сімвалы нашай Радзімы”, “Наша память героям павшим. Наш поклон ветеранам живым”, “Мемарыял “Буйніцкае поле – поле салдацкай славы”. Пройдуць акцыі, месячнікі патрыятычнай кнігі, гадзіны ўспамінаў.

Бібліятэкар Махаўскай сельскай бібліятэкі будзе працягваць рэалізоўваць 2 доўгатэрміновыя праекты: “Жывыя галасы вайны”, “Редкая фотография периода Великой Отечественной войны”. Мэтай першага праекта з’яўляецца стварэнне архіва CD, DVD — дыскаў з успамінамі відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Махаўскага сельскага Савета. Мэта другога праекта – увекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне шляхам стварэння архіва сямейных фотаздымкаў ваеннага і пасляваеннага часу. Ажыццяўляецца работа сярод насельніцтва па пошуку сваякоў —удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. альбом «Редкая фотография периода Великой Отечественной войны» увойдуць не толькі фота ўдзельнікаў, але і здымкі лістоў з фронту. У бібліятэцы арганізавана выстава-экспазіцыя “Помним. Храним. Дорожим”, дзе размешчаны рэдкія фатаграфіі, лісты, паведамленні з сямейных архіваў. У перспектыве — арганізацыя пакоя баявой славы ў культурна-спартыўнымі цэнтры аграгарадка «Махава», дзе размесцяцца сабраныя матэрыялы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Год культуры багаты знамянальнымі і юбілейнымі датамі ў галіне культуры, якія дапамаглі вызначыцца з формамі і тэмамі: цыкл выстаў і літаратурных гадзін: “Імёны прадстаўнікоў айчыннай культуры”, “Літаратурная палітра пісьменнікаў-юбіляраў 2016 года”, “Открываем новые имена белорусских современных писателей”, “Творчая спадчына Івана Шамякіна”, “Творчасць Івана Мележа”, “Свет паэзіі Максіма Багдановіча” і інш.

На працягу года цэнтральная бібліятэка распрацуе і рэалізуе праект “Сучасныя пісьменнікі Беларусі”, будзе складаць краязнаўчы біябібліяграфічны паказальнік аб паэтах і пісьменніках Магілёўскага раёна.

Пройдуць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскіх акцый у падтрымку кнігі і чытання “Лета з добрай кнігай”, “Сямейнае чытанне”.

Словам, калі вы даўно, або наогул ні разу, не наведвалі сваю бібліятэку, то варта пачаць менавіта ў Год культуры!

 А.В.Нямцова,
загадчыца аддзела
бібліятэчнага маркетынгу
цэнтральнай бібліятэкі.

Последние новости

Главное

В Могилевском районе уже в шестой раз прошел международный фестиваль семейного отдыха и здорового образа жизни «Гарбата па-сваякоўску»

21 июня 2026
Читать новость
Молодежь

Как найти себя в медицине? История Анастасии Кулачковой – молодого офтальмолога из Могилевской поликлиники №11

21 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Не просто доктор: история Ольги Шевбаковой, которая в медицине нашла не только профессию, а призвание

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 21 июня, для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 20 июня, для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси вводится административная ответственность для операторов за плохую сотовую связь

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем