Актыўна працуюць валанцёры

i1Прафілактыка СНІДу – адзін з найважнейшых напрамкаў работы па фарміраванню здаровага ладу жыцця ў школе. Аднак пры арганізацыі работы з падлеткамі настаўнікі могуць сутыкнуцца з шэрагам праблем, адна з якіх – няпоўны давер да інфармацыі, якую даносяць дарослыя, гэта адна з асаблівасцей падлеткавага ўзросту. Гэту праблему лёгка вырашаюць валанцёры ДУА “Мяжысецкая сярэдняя школа”, якія працуюць па праграме “Роўны навучае роўнага”, таму што валанцёры – гэта тыя ж падлеткі, якія прайшлі спецыяльнае навучанне. Асноўная задача валанцёра – не проста даць нейкія веды па праблеме ВІЧ/СНІД, але і сфарміраваць асабістыя адносіны да праблемы, уласную актыўную пазіцыю ва ўдзельнікаў заняткаў. Адзін з прынцыпаў работы валанцёраў – безацэначнае прыняцце меркаванняў вучняў, і гэта дазваляе павысіць актыўнасць удзельнікаў заняткаў. У рабоце па прафілактыцы СНІДу нашы валанцёры не толькі выкарыстоўваюць ўжо вядомыя метады і формы, але і разам з кіраўніком распрацоўваюць заняткі па актуальных праблемах. Так, напрыклад, валанцёры Аня Мажэйка і Надзя Дулуб распрацавалі заняткі па фарміраванню матывацыі ў падлеткаў актыўнага ўдзелу ў рабоце па барацьбе са СНІДам, па фарміраванню талерантных адносін да людзей, якія маюць вірус ВІЧ у крыві. Некаторыя з гэтых работ ужо надрукаваны ў рэспубліканскім часопісе “Здаровы лад жыцця”, яшчэ некалькі артыкулаў рыхтуюцца да выдання.

А.П.Белікава,
педагог-псіхолаг ДУА “Мяжысецкая сярэдняя школа”.

Последние новости

Калейдоскоп

Минск станет столицей дрифта: Беларусь впервые примет этап RDS Open

9 августа 2026
Читать новость
Общество

В авангарде строительства: более 41 тысячи кв. метров жилья, новые дороги и детские площадки появились в Могилевском районе

9 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 9 августа, для всех знаков зодиака

9 августа 2026
Читать новость
Общество

Летне-осенний сезон охоты на пернатую дичь открылся в Беларуси

8 августа 2026
Читать новость
Общество

В 21 районе Беларуси действуют запреты на посещение лесов

8 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 8 августа: что советуют звезды

8 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем