МОЙ СЯБАР ЗАХВАРЭЎ

getimage_“Беражыце ў сабе чалавечае!” – гэты заклік павінен стаць галоўным для нашага часу. Не дакранайцеся да наркотыкаў! Беражыцеся СНІДу – усё гэта мы чуем па тэлебачанні, радыё, у школе. Сёння тысячы людзей ва ўсім свеце паміраюць ад СНІДу. СНІД – гэта вынік, так бы мовіць, забойца нумар два. Забойца нумар адзін – наркаманія.

А што рабіць, калі СНІДам захварэў твой сябар? Страшна нават падумаць аб гэтым. Хачу, каб мой сябар быў здаровы, чысты душой, думкамі. А калі ўсё ж такі захварэў? Я не хацеў бы, каб гэта здарылася нават у сне. А калі так? Для мяне гэта боль, не хопіць слоў, каб выказаць мае пачуцці… Але я павінен быць моцным, каб глядзець праўдзе ў вочы. Ці вінаваты мой сябар? Так, ён набыў гэту хваробу за свае ўчынкі, схільнасць да наркотыкаў. І што? Зараз трэба яго прыніжаць , закінуць, як што-небудзь непатрэбнае? Каб зразумець чалавека, трэба ўмець паставіць сябе ў яго становішча, адчуць яго гора. Што ж рабіць?

Я не ведаю! Але, думаю, што змагу яго ўсе ж такі падтрымаць, надаць яму веру ў тое, што ён паспее яшчэ зрабіць шмат добрага. Можа, гэта мая падтрымка будзе той малай ніткай, саломінкай, якая ўтрымае яго ад самагубства? Я не адвярнуся ад яго!

Апошняе слова да людзей, якія, на шчасце, не хварэюць на наркаманію і СНІД. «Да хворых трэба адносіцца з разуменнем. Не псуйце іх і так нялёгкае жыццё. Дайце ім сваё сяброўства!»

Раман Сініцкі,
вучань 10 класса ДУА “Буйніцкая СШ”.

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 14 июня, для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

С 12 по 14 июня дороги – под усиленным контролем ГАИ

13 июня 2026
Читать новость
К сведению граждан

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Наталья Тарасенко проведёт приёмы граждан и юридических лиц и прямые телефонные линии

13 июня 2026
Читать новость
Красота и здоровье

Клещи и бешенство: как избежать последствий

13 июня 2026
Читать новость
Красота и здоровье

Пандемия ушла, но это не повод жить безрассудно: какие опасности не стоит игнорировать

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Как бороться с любителями свалок: рассказывает Главный государственный санитарный врач Могилева и Могилевского района Вячеслав Гурский

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем