Віктарына «Ад Скарыны да нашых дзён»

Без имени-178Сёлета наша краіна адзначае 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Менавіта 6 жніўня 1517 года асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе «Псалтыр» – першую кнігу на беларускай мове. А ці добра вы ведаеце дзейнасць паслядоўнікаў славутага земляка? Зразумець гэта дапаможа наша віктарына.

1. Якія кнігі надрукаваў Францыск Скарына ў Вільні?
2. Як называецца паэма беларускага паэта-лацініста пра зубрыныя ловы, надрукаваная ў Кракаве ў 1523 годзе?
3. Дзе і калі была заснавана першая друкарня на тэррыторыі сучаснай Беларусі?
4. Хто ў 1580 годзе ў заснаванай ім уласнай друкарні выдаў «Евангелле» на царкоўнаславянскай і беларускай мовах?
5. Як называецца хрысціянскае вучэнне Сымона Буднага, якое напісана ў пытаннях і адказах і складаецца з чатырох частак?
6. Назавіце першую беларускамоўную газету.
7. Каму належаць словы: «Шмат было народаў, што страцілі найперш мову сваю, так, як той чалавек перад скананнем, катораму мову зойме, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі»?
8. Назавіце прозвішча вядомага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, які звыш 30 гадоў працаваў у Рэчкаўскай сярэдняй школе Магілёўскага раёна.
9. Хто з’яўляецца аўтарам хрэстаматыі «Першае чытанне для дзетак беларусаў»?
10. Хто надрукаваў першы напісаны на беларускай мове нарыс гістарычнага жыцця беларусаў – «Кароткую гісторыю беларусаў»?

Дасылайце вашы адказы на паштовы або электронны адрас рэдакцыі. Вынікі віктарыны будуць падведзены да 1 мая 2017 года. Тых, хто хутчэй і дакладней адкажа на пытанні, чакаюць прызы!

Последние новости

Общество

Комфортно ли еще купаться? Гидрологи рассказали о температуре воды в реках и озерах

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Запрет на посещение лесов действует в 28 районах Беларуси

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Почему можно утонуть даже на мелководье? Судебно-медицинский эксперт — о скрытых опасностях воды

10 августа 2026
Читать новость
Экономика

Золотовалютные резервы Беларуси увеличились на $39,7 млн за месяц

10 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Китай представил новую геологическую карту Луны

10 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Зрелища, вкусняшки и волшебные тропы. Чем зачарует фестиваль «Шлях Цмока» в этом году 

10 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем