Нам – 80!

1955 год. Раённай газетай на змену кіруюць рэдактар Ф.П.Савін і намеснік рэдактара Ф.Дмітрыеў, з канца лістапада выданне падпісвае рэдактар А.Ц.Сакалова.

Першы нумар выходзіць з навагодняй прамовай Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР К.Е.Варашылава. Тут жа змешчана інфармацыя аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў працоўных. Загалоўкі матэрыялаў у гэты час у асноўным лозунгавыя: “За шчасце, за багацце!”, “Павялічым вытворчасць гародні-ны!”, “Не спынімся на дасягнутым!”, “Узмацніць масава-палітычную работу сярод выбаршчыкаў!” і г.д.

Газета моцна палітызаваная. Асноўная тэматыка – развіццё сельскай гаспадаркі. Разам з тым праходзяць інфармацыі аб новым і перадавым у розных галінах.

На старонках – шмат крытычных артыкулаў, і не толькі карэспандэнтаў газеты, але і лідараў партыйных і камса-мольскіх арганізацый. Пішуць аб усім, “…што мяшае жыць”. Вось толькі некаторыя загалоўкі публікацый: “Калі запушчана масава-палітычная работа”, “Да чаго прыводзіць кіраўніцтва з кабінета”, “У зоне Вільчанскай МТС марудна сеюць лён”, “У баку ад надзённых задач”, “Чаго не заўважае праўленне калгаса” і г.д.

У гэтым годзе бярэ пачатак рубрыка “Куток сатыры і гумару”, дзе друкуюцца хлёсткія матэрыялы аб нядбайных работніках. Да прыкладу, аб “кіраўніцтве” брыгадзіра І.Салаўёва расказвае С.Каравацкі з калгаса імя Леніна Дасовіцкага сельсавета, пра дрэнную якасць работы Казіміраўскай МТС у перыяд жніва распавядае Ф.Акуленка – старшыня калгаса “2-я пяцігодка” Пашкаўскага сельсавета. Пад гэтай жа рубрыкай выходзіць шмат публікацый карэспандэнтаў газеты, у якіх ускрываюцца недахопы ў рабоце народна-гаспадарчага комплексу.

У гэты перыяд адна з харак-тэрнасцяў раённай газеты – небагатая колькасць здымкаў (у асноўным, адзін у нумары, з фотахронікі ТАСС). Разам з тым, пачынае развівацца карыкатура.

На малюнку С.Кузьміна:  глядзіць Філімонаў на кукурузу, як на лішнюю абузу.

Матэрыял падрыхтавала Святлана ДЗЯДУШКА.
(Працяг будзе).

Добавить комментарий