З блінамі і забавамі наладзілі Масленіцу ў аграгарадках Магілёўскага раёна

Разгулялася Масленіца на мінулым тыдні, праводзячы Зіму ды сустракаючы прыгажуню-Вясну. З блінамі і забавамі наладзілі святкаванне ў аграгарадках нашага раёна. Весяліліся ўсе ад душы!_MG_0636раённая масленніца

мас 2А ў нядзелю справаджвалі матухну-Зіму ў аграгарадку  Мяжысеткі.  Людзей  шмат  сабралася, бо пастараліся арганізатары, каб цікава было ды весела._MG_0455

мас1Дзякуючы клопату кіраўніка філяла “Сервалюкс Агра”  СЗАТ  “Сервалюкс”  Васіля  Мазурыка, прадпрыемства арганізавала продаж розных смачных страваў, а пах ад шашлыка прыцягваў усё новых жадаючых пакаштаваць яго. Неўзабаве і ў скокі ішлі, бо ад вясёлай народнай музыкі нельга было ўстаяць.мас

Цудоўную атмасферу свята стварылі работнікі мясцовага Дома культуры разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці. Тэатралізаваная дзея “Гуляй, Масленіца!” была так  па-майстэрску  разыграна, што  здавалася  ўсё  яваю.  З  падзякай  за  бялюткі снег  і  цікавыя  гульні  праводзілі  Зіму,  якая  ў  адказ за дабрыню і пашану падаравала ўсім Масленіцу, каб  накарміла  яна  блінамі,  ды  павесяліла.  А  як заспяваў народны  ансамбль  народнай  песні “Прыпеўка” пад кіраўніцтвам Ніны Герасімёнак, дык падтанцоўваць узяліся ад малога да вялікага.масл 5

З песнямі, танцамі і жартамі сустракалі Вясну, а затым у вясёлым карагодзе праводзілі Масленіцу. Калі ж гульні пайшлі, дык на дзіва ад жадаючых паказаць свой спрыт адбою не было. У паяданні масленічных бліноў на хуткасць спаборнічалі дарослыя, на веніках скакалі дзеці – шмат аказался жадаючых пабыць у ролі Бабы Ягі.

Задавальненне,  радасць,  смех  панавалі наўкола,  заахвочвала  яшчэ  і  тое,  што  пераможцы  конкурсаў  атрымоўвалі  ў  падарунак добрыя  сувеніры,  якіх  закуплі  шмат  за  сродкі птушкафабрыкі.

Гульняў  і  спаборніцтваў  было  столькі  арганізавана,  што  мелася  магчымасць  кожнаму знайсці  нешта  цікавае  на  свой  густ.  Шашкі, дартс,  гарадкі…  нават  трапнасць  сваю  можна  было  праверыць  у  стрэльбішчы,  а  сілу  –  у перацягванні  каната.  Не  дзіва,  што  захапілі спаборніцтвы прысутных на свяце начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксея Пруднікава і старшыню Дашкаўскага сельвыканкама Валерыя Бабіча, якія паказалі на што здольныя._MG_0423

Прыемным сюрпрызам у той дзень стала выступленне заслужанага  аматарскага  калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Світанак” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сянькова. Цудоўная самабытная музыка і прыгожыя народныя песні выклікалі самыя шчырыя водкугі прысутных на свяце.мас 3

Гулянне прадаўжалася, а мы ад’язджалі з пачуццём светлай радасці, ад таго, што жывуць такія народныя традыцыі якія ўзнаўляюць нашу спадчыну.масл 6

масл 7Святлана ДЗЯДУШКА

Фота Наталлі ГРУЗД

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.