Будуць рэалізаваны цікавыя праекты

“Якія мерапрыемствы, адкрыцці  чакаюць жыхароў раёна ў Год культуры?” — гэта пытанне мы задалі начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Пруднікаву Аляксею Васільевічу._MG_4425_— Сёлета ва ўсіх сферах жыццядзейнасці культура павінна выйсці на першыя пазіцыі. 2016-ы, безумоўна, стане годам папулярызацыі беларускага мастацтва, а ўсе традыцыйныя формы работы атрымаюць новае напаўненне.

Але перш чым гаварыць аб будучых праектах, лагічна адзначыць тое, што ёсць, і здабыткі 2015 года. Цэнтралізаваная клубная сістэма раёна ўключае 27 клубных устаноў: раённы Цэнтр культуры, аўтаклуб, два Цэнтры культуры і вольнага часу, культурна-спартыўны комплекс, культурна-спартыўны цэнтр, дзевяць сельскіх Дамоў культуры і дванаццаць сельскіх клубаў. Усе гэтыя установы арганізуюць сваю дзейнасць з улікам інтарэсаў і патрэб насельніцтва, зберажэнню культурных каштоўнасцей рэгіёна, мясцовых звычаяў і традыцый._MG_4601_Плённа працуюць заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль народнай музыкі “Світанак”, а таксама 10 творчых калектываў, якія маюць званне “Народны”.

На базе сельскіх устаноў культуры раёна працуе 7 пляцовак тэатральнага і філарманічнага абслугоўвання: у аграгарадках Вейна, Палыкавічы, Дашкаўка, Усход, Рэчкі, Буйчнічы, Махава.

У мінулым годзе каллектывы мастацкай самадзейнасці і салісты раёна прымалі ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах, у якіх станавіліся пераможцамі, а таксама атры-моўвалі дыпломы другой і трэцяй ступеняў._MG_4569_Нашы артысты неаднаразова ўдзельнічалі ў фестывалях і конкурсах, якія праходзілі ў Смаленскай вобласці, прывозячы дастойныя ўзнагароды. Да прыкладу, у Міжнародным фестывалі самадзейнай мастацкай творчасці “Порубежье-2015” Гран-пры фестывалю ўдастоены народны ансамбль народнай песні “Вербніца” Усходаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Народны ансамбль народнай песні “Прыпеўка” Мяжысецкага СДК прыняў удзел у абласным свяце “Народная прыпеўка”, дзе калектыў быў узнагароджаны дыпломам пераможцы, а лепшым салістам-прыпевачнікам Магілёўскай вобласці быў прызнаны Юрый Падольскі. Ёсць шэраг падобных прыкладаў.

Работнікамі раённага Цэнтра культуры, творчымі калектывамі клубных устаноў былі падрыхтаваны і праведзены значныя раённыя мерапрыемствы: злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, урачыстасці з нагоды 70-го-ддзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, на высокім узроўні прайшло раённае свята “Дажынкі”.

Юбілейныя даты, прафесійныя святы — усё гэта не абыходзіцца без удзелу творчых калектываў.

Што датычыць Года культуры, то ён павінен прынесці жыхарам раёна шмат станоўчых эмоцый. Згодна з распрацаваным планам, будуць рэалізаваны цікавыя задумкі і праекты.

Да адкрыцця Года культуры прымеркавана раённае ўрачыстае мерапрыемства “З крыніц народных творчасць і мастацтва льюцца”. Таксама пройдзе канцэртны тур калектываў мастацкай самадзейнасці “Беларусь – краіна талентаў”.

Улічваючы, што гэты год азнаменаваны юбілейнымі датамі беларускіх класікаў, рыхтуюцца праграмы, накіраваныя на прапаганду беларускай прозы і паэзіі, якія будуць рэалізаваны ў адпаведнасці з календаром знамянальных культурных падзей.1Значны блок мерапрыемстваў уключыць акцыі па фарміраванню культуры бяспекі жыццядзейнасці, такія як “Бяспека ў кожны дом”, “Канікулы без дыму і агню”, “Моладзь за бяспеку” і інш.

На пряцягу года будзе ўдзяляцца вялікая ўвага прыцягненню моладзі да работы па добраўпарадкаванню гісторыка-культурных і сацыяльных аб’ектаў (акцыя “Зямля — наш дом”), разам з тым работнікі ўстаноў культуры прымуць актыўны ўдзел у дабрачынных акцыях “Чыстая субота”._MG_4933__Як ужо гаварылася, без культуры не абыходзіцца ні адна сфера дзейнасці: спецыялісты клубных устаноў прымаюць удзел у правядзенні Адзіных дзён інфармавання, выездах поезда “Забота”, право-дзяць мерапрыемствы, прымеркаванныя да святкавання агульнаграмадскіх святаў, такіх як “Александрыя збірае сяброў”, “Дажынкі”.

Сёлета пройдзе раённае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 75-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, таксама будзе адзначацца 30-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Нашы лепшыя калектывы прымуць удзел у міжнародных фестывалях, конкурсах. Да прыкладу: тэатр чытальнікаў “Сюжэт” РЦК і ўзорны фальклорны ансамбль “Княжыцкія дудары” — у адкрыцці ХІХ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”; фальклорны ансамбль “Дняпровачка” Кадзінскага СДК — у Міжнародным фестывалі мастацтва “Берагіня”.

Значнымі падзеямі сёлета стануць правядзенне “Свята вёскі”, “Тыдня культуры Магілёўскага раёна”.

У цэлым на тэрыторыі раёна і за яго межамі будзе праведзена шмат мерапрыемстваў, і застаецца толькі пажадаць, каб усё гэта прынесла людзям настрой, натхненне на плённую працу і добрыя справы.

Добавить комментарий