Час здаровага ладу жыцця

СПИДХХІ стагоддзе… Час новых тэхналогій, незвычайных адкрыццяў, руху наперад. Але, нажаль, не ва ўсіх галінах.

Па-першае, праблемы СНІДу і наркаманіі не страцілі сваёй актуальнасці.

Да гэтых праблем настаўнікі ДУА “Мастоцкі НПК ДС–СШ” звяртаюцца неаднаразова на працягу навучальнага года.

Праводзiцца анкетаванне “Што ты ведаеш аб СНІДзе”. Адбылася сустрэча з медыцынскім работнікам Мастоцкага ФАПа Таццянай Маркашанскай, якая правяла з навучэнцамі прафілактычную гутарку пад назвай “Шлях у нікуды”.

У нашым НПК прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны міжнароднаму Дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам, што з’яўляецца вельмі актуальнай праблемай у асяроддзі сучаснай моладзі. Моцнае ўражанне на падлеткаў 7-11 класаў зрабіў фільм “Штучнае шчасце”, у якім самі наркаманы (сучасныя і былыя) расказалі, што за шлях ім прыйшлося прайсці. А таксама “адкрыў вочы” дакументальны фільм “Права на жыццё”, у якім медыцынскія работнікі і псіхолаг паведамілі, якім чынам падлеткі трапляюць у нарказалежнасць і што трэба рабіць, каб пазбегнуць гэтай бяды.

ХХІ стагоддзе – час здаровага ладу жыцця. Моладзь заўсёды мае магчымасць праводзіць па-рознаму свой вольны час: займацца спортам ці праводзіць свой час у кампаніі з цыгарэтай, алкаголем. Але трэба памятаць, што апошняе – гэта шлях да турмы, наркаманіі, СНІДу. Мы выбіраем жыццё, поўнае аптымізму, радасці і здароўя. Чаго і вам жадаем.

Г.С.Дудзянкова,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

класны кіраўнік ДУА «Мастоцкі НПК ДС — СШ».

Добавить комментарий