“НЕ!” алкагалізму

Пачатак быў з маленькай чаркі.20-copy-425x226Была сардэчная размова.
Але пасля дайшло да сваркі
Таму, што быў стаканчык новы…
Далей – скрываўленныя твары,
Пабітыя насы і вусны,
Але ж грашовыя ахвяры
Рабілі згодна, без прымусу.
Таму былі яшчэ бутэлькі,
Бо шчодра “мылі міравую“,
І быў дазняк даволі велькі ,
“На пасашок” і “шапкавую”.
Фінал, вядома ж, быў звычайны:
Хтось стаў без памяці, без грошай…
“Залёг на нары” больш адчайны,
А той — у морг, каб стаць “харошым”.
Хто Бахусу кладзе паклоны,
Ніколі не даб’ецца мэты –
Адныя гора, і праклёны,
І мозгу гніль зімой і летам.
Як следства – розуму ні грама,
У сем’ях – вечная галеча,
Адкрыта толькі ў пекла брама …
Куды ж ідзеш ты, чалавеча?!
Хто п’е напоі спіртавыя –
Няхай сабе “паставіць клізму”.
Пакуль здаровыя, жывыя,
Заявім “НЕ!” алкагалізму.

Улад СКАМАРОХ.

Добавить комментарий