Вечная памяць

Ізноў іду да Вечнага агню,
Ў журбе самотнай нізка пакланюся
Тым, хто спыніў няшчадную вайну –
Сынам адважным роднай Беларусі.

Палай, агонь! Усім напамінай
Пра тое, што калісьці адбылося:
Ішлі салдаты ў бой за родны край,
Каб добра і шчасліва нам жылося!

І хай званы Хатыні не маўчаць,
Руіны Брэста грозна паглядаюць
На тых, хто ўздумае ізноў вайну пачаць –
Праклёнам праведным іх людзі пакараюць!

А памяць будзе жыць, агонь – гарэць,
Імёны паўшых і ахвяр святыя
Нам не дадуць душою ачарствець,
Пакуль мы помнім іх – яны жывыя!

Таццяна ДАКУЧАЕВА.

 

Добавить комментарий