Беларуская мова

Мне ў горадзе сумна – у вёску я еду, Бо сэрцу няма ўжо сілы тужыць. Мяне сустракаюць, я чую бяседу, Што так нетаропка, прыгожа гучыць. У хаце сялянскай, дзе слова за слова Вяршыцца жыцця векавое дзяйство. Я чую цябе, мая родная мова, Я адчуваю тваё хараство. І зноў ахінае мяне асалода, І ад пяшчоты сляза набяжыць. Жыве наша мова ў сэрцы народа, А значыць, зямлі беларускай – жыць! Таццяна ДАКУЧАЕВА.

Добавить комментарий