Молодые специалисты Могилевского района отправились на экскурсию в Полоцк

Полацк – самы старажытны горад Беларусі, калыска нашай дзяржаўнасці, геаграфічны цэнтр Еўропы і сэрца беларускай зямлі. Маладым спецыялістам, якія атрымалі першае працоўнае месца ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскага раёна, пашчасціла наведаць з экскурсіяй город, дзе і сёння адчуваецца непаўторны подых стагоддзяў, а гісторыя гарманічна спалучаецца з сучаснасцю.

Удзельнікі экскурсіі пачалі знаёмства с горадам з унікальнага музея беларускага кнігадрукавання, экспазіцыя якога размясцілася ў памяшканнях былой Брацкай школы Полацкага Багаяўленскага манастыра. У кнізе водгукаў размешчаны кароткі, але вельмі ёмкі водгук наведвальнікаў установы: «Ваш музей – адзін з цудаў Беларусі!».

Пятнаццаць тэматычных залаў, дэталёва ўзноўленныя інтэр’еры майстэрні перапісчыка, старажытнай тыпаграфіі, кабінета пісьменніка, майстэрні мастака-афарміцеля цалкам пагружаюць наведавальнікаў ў гісторыю кнігі і кнігадрукавання. Душа музея – бібліятэка Сімяона Полацкага, аформленая ў заходнееўрапейскім стылі XVII-XVIII стагоддзяў с высокімі кніжнымі шафамі, чытальнай залай, велізарным глобусам – другім па памерах ў Беларусі. Дарэчы, самы вялікі глобус знаходзіцца таксама ў Полацку – ў бібліятэцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, куды і накіраваліся далей маладыя экскурсанты.

Старэйшая вышэйшая ўстанова адукацыі Беларусі – былы Полацкі іезуіцкі калегіум – сёння не толькі захоўвае атмасферу і лепшыя гістарычныя традыцыі, а літаральна на кожным кроку здзіўляе і захапляе гасцей. Вялікая механічная галава Сакрата па-філасофску адказвае на пытанні на пяці мовах, раяль грае без удзелу музыкаў, старадаўні калодзеж ва ўніверсітэцкім дворыку спаўняе жаданні, а гадзіннік  на будынку некалькі разоў на дзень ажывае: на балкончык пад гукі студэнцкага гімна ўрачыста выходзяць фігуркі выбітных асоб полацкай зямлі.

Варта абыйсці ўніверсітэт – і позірку адкрываецца адна з галоўных жамчужын горада – беласнежная Сафія. Пабудаваны амаль тысячу год таму на высокім беразе Заходняй Дзвіны па загадзе князя  Усяслава Брачыслававіча, Сафійскі сабор быў сімвалам незалежнасці і магутнасці, высокага культурнага ўзроўню Полацкага княства. Сабор пережыў шмат выпрабаванняў, сёння гэта музей, дзе наведвальнікаў знаёмяць з гісторыяй яго архітэктуры, і канцэртная зала, ў сценах якой цудоўна гучаць арганныя канцэрты.

Тысячы паломнікаў штогод наведваюць і сапраўдны куточак духоўнасці – старажытны Полацкі Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр. Яго заснавала ў XII стагоддзі сама Еўфрасіння Полацкая – першая святая на ўсходнеславянскіх землях, нябесная заступніца Беларусі. Тут жа захоўваюцца мошчы прападобнай і копія знакамітага крыжа – духоўнай святыні беларусаў. У 2025 годзе манастыр адзначыць сваё 900-годдзе з дня заснавання. Плануецца, что да гэтага часу завершацца і рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні старажытных фрэсак ў Спаса-Праабражэнскай царкве, збудаванай у 1161 годзе майстрам Іаанам. Удзельнікі экскурсіі аднадушна выказалі асаблівыя эмоцыі душэўнага спакою і прымірэння, якія застаюцца пасля наведвання манастырскага комплекса, а таксама жаданне наведаць яго ў наступным годдзе з нагоды юбілею.

Цікавая і пазванальная экскурсія на старажытную полацкую зямлю, да нашых каранёў і вытокаў, арганізавана аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладдзі Магілёўскага райвыканкама і Магілёўскай раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса.

Святлана Макарэвіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладдзі Магілёўскага райвыканкама.

 

Добавить комментарий