У «Прыдняпроўскай ніве» адбылося другое пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні «Узлёт»

«Аказваецца, цудоўнае побач»…

“Узлёт” працягвае сваю плённую працу. Ужо на мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне нашай літаратурна-музычнай гасцёўні. Менавіта тут творчыя людзі могуць сябе рэалізаваць.

Нагадаем, што “Узлёт” — гэта яшчэ і прапаганда роднай беларускай мовы, якой традыцыйна на кожным пасяджэнні прысвячаецца першы блок.

Падзяліцца літаратурным і музычным вопытам, нат_MG_3979хніцца і проста адпачыць у доб-рай кампаніі завіталі паэты, кампазітары, удзельнікі мастацкай самадзейнасці і творчыя людзі з Магілёўскага раёна і горада.

Традыцыйна вечарыну распачала галоўны рэдактар газеты С.Р.Дзядушка, якая на сінтэзатары выканала аўтарскую музыку “Да Радзімы”, што ўжо стала своеасаблівай візітнай карткай гасцёўні і была напісана спецыяльна да адкрыцця “Узлёту”.

Што датычыцца асноўнай часткі мерапрыемства, то пачалася яна з узнагарод пераможцаў конкурсу вершаў “Прывітанне, Вясна”. Першае месца заняла Хонаўская школа, з якой актыўны ўдзел прыняла самая вялікая колькасць вучняў. Святлана Рыгораўна ўручыла прадстаўніку “Падзячнае пісьмо” для школы, перадала Ганаровую грамату настаўніцы пачатковых класаў Алене Анатольеўне Аўдзеевай, якая працавала з дзецьмі, і падарункі кожнаму школьніку, даслаўшаму вершы. Галоўны рэдактар падзякавала за выхаванне падрастаючага пакалення на прыкладах любові да роднай мовы і павагі да сваёй Радзімы.

“Я жыў — і праўдзе пакланяўся”…

_MG_4019Першы беларускамоўны блок вечара гасцёўні быў прысвечаны знакамітаму паэту Магілёўшчыны, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Васілю Васільевічу Карпечанку, які пэўны час працаваў у “Прыдняпроўскай ніве” і на працягу ўсяго часу з’яўляўся вялікім сябрам і дарадчыкам раённай газеты. Большую частку жыцця Васіль Васільевіч аддаў рабоце ў Рэчкаўскай школе, дзе яму ўсталявана памятная дошка.

Васіль Васільевіч Карпечанка — творца ад Бога, які ў паэтычных радках нёс святло і пяшчоту, любоў і прыгажосць, вялікую чалавечнасць і чэснасць. Ён любіў жыццё, але і не баяўся таго, што за гарызонтам, бо вельмі верыў, што Слова – вечнае. Аб гэтым і пісаў ён у вершы “Я жыў — і гэтым ганаруся”, які зачытала С.Р.Дзядушка.

Пра асноўныя этапы жыцця паэта рассказаў намеснік галоўнага рэдактара газеты “Прыдняпроўская ніва” А.В.Дзятлаў, які таксама прадэкламаваў верш В.В.Карпечанкі пра Магілёўскі край._MG_4007

Васіль Васільевіч пісаў шмат твораў для дзяцей, многія з якіх былі ўнесены ў беларускія падручнікі і вывучаліся ў межах школьнай праграмы. Адзін з такіх вершаў зачытала Юлія Іванчыкава — студэнтка, якая праходзіць практыку ў газеце.

Вершы Васіля Карпечанкі вельмі мілагучныя.Таму не дзіва, што некаторыя з іх пакладзены на музыку. Мелодыю да верша “Абеліскі” напісала С.Р.Дзядушка, а песню на вечарыне выканалі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Беларусачка” Нікіцінічскага СДК З.М.Каранчук, Л.А.Вярэцікава і Ж.В.Груздзева, якія стаялі ў вытокаў ансамбля, што быў створаны ў 1983 годзе. Таксама калектыў праспяваў акапэльна старадаўнюю песню “Каля майго церама”. Прафесійна і мілагучна твор прагучаў у тры галасы. Госці захапляліся незвычайным спалучэннем музычнай імправізацыі і таленту спявачак. Наплыў эмацыянальнасці пасля збавіла прыемная чайная паўза.

_MG_3990Філасофія жыцця па-за межамі працы

Шмат людзей мы ў асноўным ведаем па пасадах і дасягненнях у працы. Таму мы не памыліліся, калі запрасілі на гасцёўню чалавека, які адказны за арганізацыю ўсіх мерапрыемстваў раёна — начальніка аддзела культуры райвыканкама А.В.Пруднікава.

Аляксей Васільевіч пачаў свой выступ са слоў падзякі ўдзельнікам народнага ансамбля народнай песні “Беларусачка” і шчыра вітаў прафесіяналізм калектыву, які на мінулым тыдні ўдзельнічаў у сустрэчы дэлегацыі з Галандыі, што наведала наш раён па абмену культурным вопытам. А.В.Пруднікаў прачытаў свае цудоўныя вершы, напоўненыя вялікім сэнсам праўды чалавечага лёсу.

Філасофію жыцця працягнуў жыхар вёскі Цішоўка Яўген Іванавіч Дзесятнікаў, які часта дасылае вершы ў газету. Паэт расказаў пра каханне, мацярынства і здороўе, закрануў некаторыя сацыяльныя тэмы, якія хвалююць грамадства._MG_4000

Актуальнымі для аўдыторыі гасцёўні падаліся творы даўняга сябра газеты, аўтара асабістых кніг, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Міжнароднага конкурсу “Славянскія традыцыі-2012” Уладзіслава Пятровіча Кавалёва. Таксама вельмі спадабаліся гумарыстычныя творы аўтара.

Многія людзі ў дзяцінстве ці ў юнацтве спрабавалі пісаць вершы. І хоць не сталі паэтамі, але назаўжды захавалі ў душы любоў да творчасці. У іх ліку Т.А.Шынкевіч, якая працуе начальнікам аб’яднанага цэха паштовай сувязі, былы фотакарэспандэнт нашай газеты, а цяпер фотакор БелТА А.І.Файніцкі і іншыя. Госці с захапленнем слухалі аўтараў і шчыра здзіўляліся магчымасцям кожнага чалавека. Таццяна Анатольеўна ў сваю чаргу адзначыла добрую ідэю стварэння гасцёўні, зручнасць і змястоўнасць цікавага мерапрыемства, дзе можна паслухаць добрыя вершы, музыку, забыць пра справы і проста адпачыць душой.

Амаль эпілог

_MG_4006Напрыканцы мерапрыемства госці традыцыйна разам гучна праспявалі ўсім знаёмы школьны “Вальс расставання”. У выніку атрымалася вельмі дружна і чулліва.

Але аўдыторыя не спяшалася разыходзіцца. Яшчэ доўга ў памяшканні рэдакцыі “узлётаўцы” умела імправізавалі і лёгка парыравалі ўдалымі вершамі на самыя розныя тэмы. Вечар дасягнуў сваёй самай цёплай тэмпературы. Аб гэтым сведчаць не толькі добры настрой, але і шчырая атмасфера яднання, разумення, якая з’явілася паміж удзельнікамі гасцёўні.

“Аказваецца, цудоўнае побач”, — напісаў адзін з аўтараў у “Лістах пажаданняў”, адзначаўшы талент паэтаў і музыкантаў, што здзіўляе і радуе. Да ўсяго застаецца пажадаць творчых поспехаў, удзячных гасцей і доўгай плённай працы “Узлёту”!

Тэкст і фота Алены САВІЦКАЙ.

У «Прыдняпроўскай ніве» адбылося другое пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні «Узлёт»: 2 комментария

  • 30.09.2013 в 16:49
    Permalink

    Як па мне, але апошні фотаздымак самы чудоўны))))

    Ответ
  • 05.06.2013 в 14:50
    Permalink

    У Алега Дзятлава выдатна атрымлiваецца не толькi пiсаць артыкулы i апавяданнi, але i выразна, з захапленнем, чытаць вершы i байки.

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.