Піянер – гэта гонар

Без имени-1БРПА — масавае аб’яднанне ў нашай краіне. З кожным годам яно папаўняецца актыўнымі і таленавітымі дзецьмі.
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі піянерскі атрад ”Пунсовыя ветразі” дружыны імя Сотнікава ДУА “Сідаравіцкі НПК ДС-СШ” папоўніўся новымі піянерамі. Прыём праходзіў каля святога месца, каля абеліска воінам, вызваліўшым нашу вёску.
Пяцікласнікі радасныя, святочныя, але крыху разгубленыя. Перад старэйшымі сябрамі трэба даць клятву. Клятва дадзена. Яшчэ адзін урачысты момант — лепшыя члены БРСМ павязваюць гальштукі. Гучыць дэвіз арганізацыі:
-Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, дабра і справядлівасці будзь гатоў!
Іх узнёслы адказ:
-Заўсёды гатоў!
З прыгожым піянерскім гальштукам горда крочаць яны дамоў, а з вуснаў злятаюць словы:
Чырвоны гальштук мне
на шыю павязалі, —
Гэта значыць сёння
мяне піянерам назвалі.
І цяпер я буду рабіць вялікія справы,
Старанна вучыцца, сумленна расці!

Ксенія Раманава, вучаніца 6 класа,
член БРПА ДУА “Сідаравіцкі НПК ДС-СШ”.

Добавить комментарий