Мая вёска

В краю моем история района тіф слоі сведУ кожнага з нас ёсць свой куток, тое самае акенца, праз якое мы ўглядаемся ў вялікі свет. Ёсць любоў да блізкага чалавека, ёсць любоў да роднай зямлі, да сцежак маленства і ёсць любоў да вёскі, у якой ты нарадзіўся. Для мяне гэта – Дашкаўка. Месца, дзе я нарадзілася, расту, вучуся. Яна невялікая, але надзвычай прыгожая. Людзі кажуць: “Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; дарагі той куточак, дзе рэзан пупочак”.

Люблю сваю вёску і мілыя сэрцу краявіды: лясы і рэчкі, пшанічныя і жытнёвыя палі, квяцістыя лугі. Люблю прыйсці да поля, дзе пад ветрам хвалямі ходзіць ячменнае ніва, дзе духмяныя рамонкі і васількі радуюць вочы і грэюць душу, дзе з небам “гамоніць” кукуруза, і згубіцца ў гэтым “лесе”, бо яна ў два мае росты вышынёй.

Люблю, як вясной у небе звініць, трапечацца, заліваецца ад радасці жыцця жаўрук, а ўвечары, каля ракі, спявае салавей. Прыемна адчуваць спякотнае сонейка летам і ярка-марознае – узімку, пах сена, смутак развітання з родным кутком і радасць вяртання. Якое шчасце чуць, бачыць усё гэта!

На дашкаўскай зямлі спакон вякоў перакры-жоўваліся важнейшыя гістарычныя шляхі: паўстанне пад кіраўніцтвам Налівайкі, шлях шведскай арміі Карла 12 да Лясной праходзіў праз Дашкаўку, Айчынная вайна 1812 года, Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 г. і г.д.. Адкрытыя ўсім “вятрам”, Дашкаўка была непрыступнай для ворагаў.

І на ўсіх гістарычных этапах стаяў чалавек, які, нягледзячы на ўсе цяжкасці, захаваў сваю багатую гісторыю і культуру для будучага пакалення.

Любімая мая вёска заўсёды жывая і неабходная, са сваім абліччам, са сваім характарам, настроем і думкамі, са сваім жыццём і сваімі марамі, з мінулым і будучым. Тут для мяне ўсё знаёмае і сваё.

Дзе б я ні была, куды б ні закінуў мяне лёс, сэрца заўсёды рвецца дамоў, у родную вёску. І шчыра прызнаюся, што няма для мяне найшчаслівейшых хвілін, як ехаць дамоў, дзе кожная пядзя зямлі сходжана маімі нагамі. І так хораша робіцца на сэрцы, што здаецца, не ідзеш, а нібы ляціш па ветры. Я лічу, што мне пашанцавала нарадзіцца і жыць у гэтым месцы і быць дачкой маіх бацькоў. Я нідзе не буду мець шчасця, як тут.

Ірына Багамазава,
вучаніца 10 класа
ДУА “Дашкаўская СШ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.