Беларусь – наш дом, які нельга не любіць!

Па-асабліваму святочна выглядала дзяржаўная ўстанова адукацыі “Магiлёўская раённая дзіцячая школа мастацтваў імя Л.Л.Іванова” у сераду, 16 снежня._MG_4436_“Люблю цябе, радзіма Беларусь!” – такой пяшчотнай, напоўненай шчырымі словамі прызнання адданасці сваёй краіне песняй у выкананні народнага ансамбля народнай песні “Славіца” пачалося ўрачыстае мерапрыемства, удзел у якім прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня райвыканкама Анатолій Дуцько, старшыня райсавета дэпутатаў Валянцін Салавей, намеснікі старшыні райвыканкама, актывісты Магілёўскага раёна.

_MG_4042_

_MG_4047_

З Гімна Рэспублікі Беларусь пачалася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання грамадзян, якія прынялі актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Як давераная асоба Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, старшыня аблвыканкама выказаў падзяку прысутным ад Прэзідэнта, падкрэсліўшы, што выбары прайшлі на вельмі высокім узроўні. Назіральнікі з замежных краін адзначылі адкрытасць і дэмакратычнасць выбарчай кампаніі, тое, што прайшла яна згодна з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі _MG_4226нормамі. Не было выяўлена парушэнняў.

Як было сказана, такая адзнака з’яўляецца вельмі важнай для нашай маладой незалежнай краіны, прызнаннем накірунку, па якім яна ідзе.

Аўтарытэт Беларусі расце на міжнароднай арэне – гэта відавочна, нас ведаюць, з намі лічацца, – адзначыў губернатар. – Прэзідэнт нават у час выбарчай кампаніі не прыпыняў свае абавязкі, імкнучыся зрабіць як мага больш, умацоўваючы эканамічныя і палітычныя зносіны з важнейшымі партнёрамі, што яшчэ больш пазітыравала нашу рэспубліку._MG_4057_

Што датычыць падрыхтоўкі і правядзення выбараў, то Уладзімір Даманеўскі адзначыў важнасць работы, праведзенай ініцыятыўнымі групамі, якія сабралі 10 тысяч подпісаў. Як было заўважана, вельмі добры вынік дала арганізацыйная работа ў Магілёўскім раёне, дзе ўдзел у галасаванні прынялі 95,6 працэнта выбаршчыкаў, таксама больш 90 працэнтаў аддалі свае галасы за Аляксандра Лукашэнку.

І ўвогуле, жыхары Магілёўскай вобласці аказалі давер _MG_4093свайму земляку, за якога прагаласавала 99,29 працэнта выбаршчыкаў, падтрымаўшы тым самым не толькі кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі, але і курс развіцця краіны на прадстаячую пяцігодку.

Старшыня аблвыканкама выказаў упэўненасць, што працавітаму беларускаму народу па сілах пабудаваць шчаслівую квітнеючую краіну.

– Мы ўмеем рабіць добрыя тавары, выпускаць якасную прадукцыю, якая карыстаецца попытам не толькі ў сябе на Радзіме, але і далёка за яе межамі. Трэцюю пазіцыю ў рэспубліцы Магілёўская вобласць займае па экспарту, выкананы паказчык па прыцягненню інвестыцый. Вядзецца работа па навядзенню парадку, будуецца жыллё, з’яўляюцца новыя прадпрыемствы, а разам з тым і новыя рабочыя месцы. Мы не стаім на месцы, развіваемся і многае можам зрабіць для дабрабыту ўсе разам, – сказаў Уладзімір Даманеўскі._MG_4433_Яшчэ раз падзякаваўшы прысутных за актыўную работу па падрыхтоўцы і правядзенню вы-бараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня аблвыканкама ўручыў першае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшынi раённага штаба па правядзенню выбараў, старшынi райвыканкама Анатолiю Дуцько са словамі прызнання за актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм, ініцыятыву, прафесіяналізм і высокую адказнасць перад дзяржавай і грамадскасцю._MG_4390_Падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі ўручаны членам раённага штаба, ініцыятыўных груп, участковых камісій, старшыням сельвыканкамаў, кіраўнікам прадпрыемстваў, назіральнікам – менавіта тым, хто прымаў самы актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі._MG_4425_Напярэдадні святаў, Уладзімір Даманеўскі пажадаў прысутным, іх родным і блізкім моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах, заўважаючы, што ад кожнага залежыць, каб год быў хлебасольным і шчаслівым.

_MG_4420“Беларусь – наш дом, светлы і ўтульны, у якім нам жыць, які нельга не любіць!” – гэтыя словы мелі працяг у кожным нумары мастацкай самадзейнасці, якія вызначаліся яркім нацыянальным каларытам і талентам. Феерычным акцэнтам мерапрыемства стала тэатралізаваная дзея “Зямля пад белымі крыламі”, у якім праз вобразы “царыцы” і “цара года” былі паказаны традыцыі беларускага народа, сялянская праца ў розныя поры года._MG_4423_Яркія прыгожыя касцюмы, цудоўныя абрадавыя песні, высокі прафесіяналізм артыстаў раённага Цэнтра культуры – усё гэта надавала рэальнасць відовішчу і, безумоўна, пакінула незабыўныя ўраджанні.“Мой любы край, ты самы родны!” – загучала песня. “Няхай жывуць Вера, Надзея і Любоў!” – адбілася ў кожным сэрцы.

Святлана ДЗЯДУШКА.
Фота Юліі МАРКОВІЧ.

Добавить комментарий