Ліст да п’яніцы

У хаце не прыбрана, ціха,
Як быццам тут прайшлося ліха.Как-алкоголь-убивает-нервные-клетки
Ад слёз нічога ўжо не бачыш,
Няўжо ты зразумеў? I плачаш?

Успомніў, што была часіна,
Калі гучаў тут голас сына,
Успомніў ціхі плач жаночы,
Яе дакорлівыя вочы.

Ты здзекваўся — яна маўчала,
Не скардзілася, не крычала
Ды толькі сына бараніла,
Наколькі дазваляла сіла.

Абразы, сінякі цярпела,
Адказваць злосцю не ўмела.
Жыла з табою, не кідала,
Жаночым сэрцам шкадавала.

Ты ж “каралём” хадзіў заўзята.
Прыйшоўшы п’яным зноў у хату,
I пачынаў свае дзівосы,
Дыхнуўшы пахам папяросы.

Усё скардзіўся, што п’еш ад гора,
Якое большае за мора.
Жонку ва ўсім абвінавачваў,
У тым, чаго і сам не бачыў.

Здавалася, канца не будзе,
Ніхто цябе і не асудзіць,
Ды лёс у гэтым разабраўся —
Адзін ты, без сям’і, застаўся.

Ну што ж, ты да свайго дапіўся,
Чаго хацеў — таго дабіўся.
Жыццё ўсяго адно даецца —
Другі раз жыць не давядзецца.

Святлана ДЗЯДУШКА.

Добавить комментарий